wd wp Пошук:

Андрэй Анатольевіч Злотнікаў

Андрэй Анатольевіч Злотнікаў (нар. 27 красавіка 1970, Ленінград) — беларускі навуковец і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 красавіка 1970 года ў Ленінградзе.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (сацыёлаг).

Працаваў спецыялістам па маркетынгу КМП «Галактыка» (Гомель), галоўным эканамістам ТАА «Зеўс» (Гомель), вядучым спецыялістам Сакратарыята Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выконваючым абавязкі старшыні Прыбарскага сельскага выканаўчага камітэта Гомельскага раёна.

Быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Філасофія і сацыялогія» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, дацэнтам кафедры паліталогіі і сацыялогіі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

17 лістапада 2019 года на парламенцкіх выбарах абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33[1]. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Сям’я

Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Злотнікаў Андрэй Анатольевіч
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе