wd wp Пошук:

Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў

Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (26 верасня 1904, Шклоў, Магілёўскі павет, цяпер Магілёўская вобласць28 чэрвеня 1938, Мінск) — беларускі гісторык–марксіст.

Біяграфія

У 1927 скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. Працаваў у партыйных арганізацыях у Барысаве і Жыткавічах. У кастрычніку 1929 увайшоў у склад Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР. З 1930 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара. Адначасова загадчык кафедры гісторыі партыі ў Беларускім інстытуце масавага завочнага навучання. У 1932—37 член сакратарыята рэдкалегіі гісторыі Грамадзянскай вайны на Беларусі. Быў навуковым і палітычным рэдактарам зборніка дакументаў «КП(б)Б у рэзалюцыях» (Ч. 1, 1934). Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ ст., Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Усе гэтыя працы напісаны з выкарастаннем прынцыпу партыйнасці і марксісцка-ленінска-сталінскай метадалогіі. Для іх характэрны жорсткі класавы падыход, абсалютызацыя пралетарскага паходжання, бескампраміснасць, непрыняцце самых нязначных адхіленняў ад замацаванага ў партыйных дакументах курсу, непрыняцце і барацьба з праявамі нацыянальнага развіцця.

Іграў істотную ролю ў ідэалагічнай падрыхтоўцы і абгрунтаванні рэпрэсій у дачыненні да носьбітаў беларускай нацыянальнай культуры, так званых «нацыянал–дэмакратаў». Творы Зюзькова былі падставай для ўзбуджэння фальсіфікаваных палітычна–крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі.

У манаграфіі «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931) змясціў дакументы з архіва БНР[1][2].

26 лістапада 1937 г. арыштаваны НКУС БССР. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс(руск.) бел. ад 19 красавіка 1938 г. па «1 категории»[3]. 28 чэрвеня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 10 лістапада 1959 года.

Творы

Зноскі

  1. Трэйцяя Устаўная грамата Рады Белорускай Народнай Рэспублікі
  2. Председателю Рады Белорусской Народной Рэспублики (перевод с немецкого)
  3. Сталинские расстрельные списки: Белорусская ССР Архівавана 28 студзеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Асобы