wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў (значэнні).

Андрэй Іванавіч Барысаў 1-ы (1798 — 30 верасня (12 кастрычніка) 1854[1]) — адстаўны падпаручнік, дзекабрыст.

Сям’я

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Бацька — адстаўны маёр Чарнаморскага флоту Іван Андрэевіч Барысаў, маці — Праскоўя Емяльянаўна Дзмітрыева. Малодшы брат Пётр Іванавіч Барысаў.

Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькі. Матэматыцы і артылерыі навучаўся ў дзекабрыста А. К. Берсцеля(руск.) бел.. Захапляўся прыродазнаўствам і філасофіяй, вывучаў працы філосафаў Вальтэра, Гельвецыя, Гольбаха і іншых.

Ваенная служба

Разам з братам паступіў на службу юнкерам у 26 артылерыйскую брыгаду 10 чэрвеня 1816 года. З 18 чэрвеня 1820 года ў званні прапаршчык. 6 ліпеня 1820 пераведзены ў 8 артылерыйскую брыгаду. 24 снежні 1823 года звольнены са службы ў званні падпаручнік па сямейных абставінах.

Дзекабрыст

Разам з братам П. І. Барысавым і Ю. К. Люблінскім(руск.) бел. заснавальнік «Таварыства першай згоды» (1818), якое хутка было ператворана ў таемнае палітычнае «Таварыства сяброў прыроды», а ў 1823 ў Таварыства злучаных славян[1]. У 1825 таварыства аб’ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў(укр.) бел.. Браты Барысавы ўваходзілі ў групу, якой было даручана забойства цара Аляксандра I[1].

Прапанавалася падняць паўстанне ў Палтаўскім палку, які быў раскватараваны ў Бабруйску, зрабіць Бабруйск цэнтрам паўстання, падняць 2-ю армію, 4-ы і 5-ы карпусы і ісці на Маскву[1].

Пасля падаўлення паўстання Чарнігаўскага палка(укр.) бел. (10-15 студзеня 1826 года), арыштаваны 14 студзеня 1826 года[1]. Адпушчаны пасля допыту і сутак арышту. Арыштаваны ў вёсцы Буймір Лебядзінскага павета па загадзе ад 9 лютага 1826 года. Дастаўлены ў Курск. 10 красавіка 1826 дастаўлены ў Санкт-Пецярбург на галоўную гаўптвахту. Заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць 12 красавіка 1826 года.

Катарга

Асуджаны па I разраду 10 ліпеня 1826 года. Прысуджаны да вечных катаржных прац. 23 ліпеня 1826 разам з братам адпраўленыя закаванымі ў Сібір. 22 жніўня 1826 года тэрмін катаргі скарочаны да 20 гадоў.

Прыбылі ў Іркуцк 29 жніўня 1826 года, адтуль адпраўленыя ў Аляксандраўскі броварны завод. 6 кастрычніка 1826 года вярнуліся ў Іркуцк. 8 кастрычніка братоў адправілі ў Благадацкі руднік. З Благадацкага рудніка пераведзеныя ў Чыцінскі астрог. Прыбылі ў Чыту 29 верасня 1827 года. Пераведзены ў Пятроўскі завод у верасні 1830 года. 8 лістапада 1832 года тэрмін катаргі скарочаны да 15 гадоў. 14 снежня 1835 года тэрмін катаргі скарочаны да 13 гадоў.

У Пятроўскім Заводзе разам браты вялі рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, якія пасля дазволілі вызначыць сярэднія штомесячныя тэмпературы для Сібіры.

Ссылка

Па заканчэнні тэрміну катаргі па ўказе ад 10 ліпеня 1839 года братоў адправілі ў ссылку у сяло Падлапаткі Верхнеўдзінскай акругі Іркуцкай губерні (у цяперашні час сяло Падлапаткі, Мухарбішынскі раён Бураціі). На катарзе і селішчы вёў навуковыя прыродазнаўчыя назіранні, збіраў гербарый. Нягледзячы на псіхічнае захворванне, дапамагаў брату афармляць калекцыі, займаўся картонавай і пераплётнай справай.

Па ўказе ад 21 сакавіка 1841 года братоў перавялі ў вёску Малая Развадная. 30 верасня 1854 года раптоўна памёр брат Пётр. Андрэй Іванавіч скончыў жыццё самагубствам пасля смерці брата.

Пахаваны ў вёсцы Вялікая Развадная, магіла не захавалася, таму што пры будаўніцтве Іркуцкай ГЭС могілкі, дзе пахаваныя браты Барысавы, апынуліся пад вадой.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Борисовы // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Дзекабрысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1854 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцкай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Самазабойцы