wd wp Пошук:

Андрэа Пірла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэа Пірла (італ.: Andrea Pirlo; нар. 19 мая 1979, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук».

На клубным узроўні вядомы па выступах за «Мілан» і «Ювентус». Майстар выканання стандартных палажэнняў і далёкіх удараў, адрозніваўся тонкім бачаннем поля і дакладнасцю перадач. Ён, як правіла, гуляў на пазіцыі адцягнутага плэймейкера як за клуб, гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыўся адным з найлепшых ігракоў у свеце на гэтай пазіцыі[6].

Гуляючы за «Мілан», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), еўрапейскі Суперкубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Суперкубак Італіі (2004), чэмпіянат свету сярод клубаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. У складзе «Ювентуса» чатыры разы запар выйграваў скудэта (2011—2015). Чэмпіён свету 2006 года.

Клубная кар’ера

У 16 гадоў у складзе клуба «Брэшыя» дэбютаваў у Серыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клубаў Італіі — «Інтэр». Пасля першага добрага сезона праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Раберта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сезоне 1999/2000 выходзіў на поле ў складзе клуба «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сезон ён зноў вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнерам каманды, за суму ў 10 мільёнаў долараў ЗША ён перайшоў у «Мілан», дзе раскрыўся цалкам яго талент.

18 мая 2011 года Андрэа Пірла абвясціў аб сыходзе з «Мілана» па заканчэнні сезона[7]. Праз шэсць дзён, 24 мая, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювентусам», які дзейнічае да 30 чэрвеня 2014 года.

У «Ювентусе» Пірла атрымаў новую матывацыю, і ў выніку пераўзышоў усе спадзяванні заўзятараў. Хутка замацаваўшыся ў цэнтры паўабароны, Пірла дапамог «Ювентусу» вярнуцца на вядучыя пазіцыі ў італьянскім футболе — разам з Андрэа турынцы ўпершыню пасля скандалу 2006 года сталі чэмпіёнамі Італіі. Усе чатыры сезоны, якія Пірла правёў у «Ювентусе», той станавіўся чэмпіёнам, а ў сезоне 2014/15 здолеў дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

6 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Пірла ў клуб амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Сіці»[8]. У кастрычніку 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезона 2017 завяршыць кар’еру[9]. 6 лістапада 2017 года згуляў свой апошні матч за «Нью-Ёрк Сіці», калі дапамог перамагчы «Каламбус Кру» (2:0), аднак нью-ёркскі клуб па суме двух матчаў саступіў 3:4 і выбыў з плэй-оф МЛС. Пасля матча Пірла пацвердзіў завяршэнне кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера

Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасня 2002 года супраць зборнай Азербайджана.

Трэнерская кар’ера

У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro. 30 ліпеня 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам моладзевай каманды «Ювентуса», а ўжо праз дзевяць дзён узначаліў асноўную каманду клуба. У сезоне 2020/21 «Ювентус» пад кіраўніцтвам Пірла ўпершыню за 10 гадоў не здолеў стаць чэмпіёнам Італіі, аднак перамог у кубку краіны. У маі 2021 года стала вядома, што Пірла пакідае пасаду галоўнага трэнера турынскага клуба[11].

У чэрвені 2022 года стаў галоўным трэнерам турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук»[12].

Дасягненні

Клубныя

Мілан

Ювентус

Міжнародныя

Італія

Зноскі

  1. Andrea Pirlo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANDREA PIRLO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Andrea Pirlo // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/625/ Праверана 10 красавіка 2020.
  5. 1 2 UEFA.com — 1998.
  6. Born Again: How the Deep-Lying Midfielder Position is Reviving Careers. SoccerLens
  7. Пути «Милана» и Пирло разошлись. Eurosport.
  8. “Нью-Йорк Сити” объявил о переходе Андреа Пирло (ФОТО). football.by
  9. Пирло объявил, что завершит карьеру в декабре by.tribuna.com
  10. Пирло подтвердил, что завершил карьеру. by.tribuna.com
  11. Андреа Пирло покинул пост главного тренера “Ювентуса”. football.by
  12. Футбол. Андреа Пирло официально возглавил “Фатих Карагюмрюк”. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэджына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нью-Ёрк Сіці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2006
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэшыя
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Фаціх Карагюмрук
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ювентус
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэшыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Асобы