wd wp Пошук:

Андрэа Апіяні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Апіяні.

Андрэа Апіяні (іт. Andrea Appiani; 1754 — 1817) — італьянскі неакласічны мастак.

Біяграфія

Андрэа Апіяні нарадзіўся ў Мілане ў сям’і доктара. Бацька Андрэа спадзяваўся, што сын пойдзе па яго слядах, але той паступіў у прыватную акадэмію мастака Карла Марыі Джудзічы, дзе два гады (1783—1784) вывучаў малюнак і капіраваў гравюры. Затым Апіяні працягнуў адукацыю ў класе фрэскавага жывапісу ў міланскай Акадэміі Амбразіяна пад кіраўніцтвам Джорджа Антоніа дэ Медычы. Здзейсніў паездку ў Фларэнцыю, пазнаёміўся там з працамі Джуліяна Трабалезі і Марціна Кнолера, і Балонню, дзе асаблівую ўвагу звярнуў на творы Даменікіна. Вывучаў антычную скульптуру і жывапіс Рафаэля і Менгса ў Рыме і Неапалі. Наведаўшы Парму ў 1795 годзе, пазнаёміўся з жывапісам Карэджа. Пастаянна працаваў у Мілане 1792 года.

У 1796 годзе Андрэа Апіяні быў прызначаны камісарам па справах выяўленчых мастацтваў Цызальпінскай рэспублікі. На гэтай пасадзе ён кіраваў міланскай Акадэміяй мастацтваў і галерэяй Брэра. Выконваў замовы Напалеона — пісаў партрэты і алегорыі, якія ўслаўлялі імператара і яго ваеначальнікаў. Яго творы (1796) упрыгожваюць купал Сент-Мэры-Селсу, у Мілане і сцены і столі замка намесніка эрцгерцага Фердынанда. Сярод яго вучняў былі Анджэла Манцічэлі і Джузэпэ Босі.

Андрэа Апіяні памёр у Мілане 23 траўня 1817 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Andrea (I) Appiani
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119060558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1754 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мілане