wd wp Пошук:

Андрычград

Андрычград (сербск.: Андрићград, што азначае «горад Андрыча») — горадабудаўнічы праект («горад у горадзе»), размешчаны ў Вішаградзе, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна. Пабудаваны пад кіраўніцтвам і пры фінансавым удзеле рэжысёра Эміра Кустурыцы. Горад прысвечаны югаслаўскаму пісьменніку Іва Андрычу, лаўрэату Нобелеўскай прэміі.

Гісторыя

Галоўны ўваход у Андрычград

Будаўніцтва Андрычграда, таксама вядомага як Каменград пачаліся 28 чэрвеня 2011 года. Ён быў афіцыйна адкрыты 28 чэрвеня 2014 г. у дзень 100-годдзя забойства эрцгерцага Фердынанда Гаўрылай Прынцыпам[1]. Выдаткі на будаўніцтва склалі амаль 15 мільёнаў еўра[2].

Андрычград размешчаны на правым беразе Дрыны побач з Вішаградскім мостам, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і распасціраецца ад моста да вусця ракі Рзава[3]. Пасля этнавёскі Дрвенград у Сербіі, гэта другі пасёлак, створаны Кустурыцай з нуля. Андрычград знаходзіцца менш чым у 20 км на захад ад Дрвенграда.

Горад займае плошчу больш за 1,7 га. Там ёсць гарадскі муніцыпалітэт, крамы, гасцініцы, тэатр, дом-музей Іва Андрыча, гуманітарны інстытут, храм Святога князя Лазара, рынак, кафэ і рэстараны, бібліятэка, мастацкая галерэя, кінатэатр, невялікая прыстань[2]. Прадстаўлены пабудовы розных архітэктурных стыляў і эпох.

Андричград павінен стаць месцам здымак новага фільма Кустурыцы, заснаваным на рамане Мост на Дрыне лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Іва Андрыча.

Помнікі

Помнік Іва Андрычу размешчаны ў цэнтры Андрычграда[4][5]. Помнік мае вышыню 2,4 м і быў адкрыты на Відавдан 28 чэрвеня 2012 года падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне пачатку будаўніцтва Андрычграда. Помнік быў створаны ў адказ на знос бюста Іва Андрыча ў Вышаградзе ў 1991 годзе мусульманскімі экстрэмістамі[6][7].

Помнік Пятру II Петравічу Негашу усталяваны на плошчы перад храмам Святога князя Лазара. Адкрыты 29 лістапада 2013 года. З’яўляецца копіяй помнікаў у Падгорыцы і Бялградзе.

Ганаровыя грамадзяне

Ганаровыя грамадзяне Андрычграда — гэта людзі, якім былі ўручаны ключы ад горада. Імі з’яўляюцца:[8]

Галерэя

Зноскі

  1. Otvaranje kompleksa Andrićgrad u znaku stogodišnjice Velikog rata (серб.)
  2. 1 2 Российский писатель и публицист удостоился премии имени Иво Андрича за роман «Обитель» и книгу рассказов «Семь жизней»
  3. Uz ćupriju novi Kusturicin grad(недаступная спасылка)
  4. Обиљежавања годишњице од почетка изградње Андрић града(серб.) . Радио-телевизија Републике Српске (28. 6. 2012). Праверана 30. 6. 2012.(недаступная спасылка)
  5. Откривен споменик Иви Андрићу(серб.) . Радио-телевизија Републике Српске (28. 6. 2012). Праверана 30. 6. 2012.
  6. Откривен споменик Иви Андрићу(серб.)  (недаступная спасылка). СРНА (28. 6. 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 30. 6. 2012.
  7. Данас откривање споменика нобеловцу(серб.)  (недаступная спасылка). СРНА (28. 6. 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 30. 6. 2012.
  8. Đokoviću ključevi Andrićgrada (нявызн.). Večernje Novosti. Праверана 16 November 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Культура Рэспублікі Сербскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Славутасці Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вішаград