wd wp Пошук:

Анатоль Пятровіч Мяшкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяшкоў. Анатоль Пятровіч Мяшкоў (7 лютага 1937, в. Слабада, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 5 мая 1994, Брэст, Беларусь) — савецкі і беларускі гандбольны трэнер і спартыўны арганізатар, ініцыятар развіцця гандбола ў Брэсцкай вобласці. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993), дацэнт, суддзя нацыянальнай катэгорыі. Імя Анатоля Мяшкова носіць брэсцкі клуб БГК, а таксама спарткомплекс «Вікторыя»(руск.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Магілёўскай вобласці, у 1944 годзе з бацькамі пераехаў у Брэст. У тым жа годзе паступіў у спартыўную школу № 1, якую скончыў у 1955 годзе. У школе гуляў у баскетбол, пасля заканчэння працаваў трэнерам па баскетболе ў таварыстве «Спартак».

У 1956 годзе Мяшкоў паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на прыродна-геаграфічны факультэт, які скончыў у 1961 годзе. Пасля заканчэння інстытута служыў у арміі.

У 1963 годзе пачаў педагагічную дзейнасць у родным інстытуце на кафедры фізвыхавання на пасадзе асістэнта. Жаночая гандбольная каманда педінстытута пад кіраўніцтвам Анатоля Мяшкова была створана ўжо ў 1963 годзе, а праз год з’явілася і мужчынская каманда.

У 1963 годзе Мяшкоў паступіў у Смаленскі інстытут фізічнай культуры(руск.) бел. на завочную форму навучання, які паспяхова скончыў у 1968 годзе.

У 1967 годзе Мяшкоў стаў старэйшым выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін Брэсцкага педагагічнага інстытута.

Першыя сур’ёзныя поспехі прыйшлі да гандбалістаў з Брэста ў другой палове 1970-х гадоў. Мужчынская каманда Брэсцкага педінстытута заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларускай ССР па гандболе ў 1977 годзе. У наступным годзе Анатоль Мяшкоў прывёў зборную Брэсцкай вобласці да трэцяга месца на VII летняй спартакіядзе Беларускай ССР. У 1980-х гадах каманда Брэсцкай вобласці працягвала заставацца адным з лідараў гандболу ў рэспубліцы — срэбра на Спартакіядзе 1982 года і бронза на Спартакіядзе 1986 года. Таксама паспяхова выступала і каманда педінстытута на Рэспубліканскай спартакіядзе ВНУ, рэгулярна займаючы другія месцы толькі пасля флагмана беларускага гандбола Мінскага інстытута фізкультуры. У 1986 годзе Анатоль Мяшкоў прывёў юнацкую зборную Беларускай ССР да другога месца на першынстве СССР таварыства «Ураджай» у Ленінакане (Арменія). У 1987 годзе каманда Брэсцкага педінстытута стала першай у чэмпіянаце Беларускай ССР сярод ВНУ.

У 1989—1992 гадах каманда педінстытута выступала як «Цветатрон» па назве завода, які аказваў падтрымку.

У сезоне 1992/93 каманда «Педінстытут» пад кіраўніцтвам Анатоля Мяшкова прыняла ўдзел у першым гандбольным чэмпіянаце незалежнай Беларусі. Каманда заняла чацвёртае месца пасля СКА-1 (Мінск), СКА-2 (Мінск) і Случ-СКАФ (Слуцк/Мінск). У сезоне 1993/94 каманда з Брэста змяніла назву на «БелАСКО» і заняла ў чэмпіянаце краіны шостае месца.

За перыяд педагагічнай дзейнасці Анатолем Мешковым было апублікавана 39 навуковых артыкулаў, метадычных рэкамендацый і метадычных распрацовак па гандболе, якія маюць вялікае тэарэтычнае і практычнае значэнне пры падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа.

У студзені 1992 года ВАК прысвоіла Анатолю Мяшкову вучонае званне дацэнта за вялікі ўклад у развіццё навукі ў галіне фізічнай культуры і спорту. За шматгадовую трэнерскага-выкладчыцкую працу і вялікі ўклад у падрыхтоўку беларускіх спартсменаў вышэйшага класа ў жніўні 1993 года Анатолю Мяшкову было прысвоена званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

Анатоль Мяшкоў памёр у маі 1994 года, ва ўзросце 57 гадоў.

У маі 1995 года ў Берасці ўпершыню прайшоў турнір памяці Анатоля Мяшкова[1]. Турнір хутка стаў адным з галоўных у Беларусі, доўгія гады пераможцу турніру памяці Мяшкова ўручаўся таксама і Кубак Беларусі па гандболе[2].

9 красавіка 2002 года быў створаны Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова. Ініцыятарамі з’яўлення БГК сталі сыны Анатоля Мяшкова Аляксандр і Сяргей[3]. Ужо ў сезоне 2002/03 БГК заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі. Затым БГК выйграў тытул чэмпіёна краіны пяць разоў запар (2004/04 — 2007/08). Пасля перыяду поспехаў мінскага «Дынама» БГК зноў стаў лідарам беларускага гандбола, выйграўшы 4 запар чэмпіянаты ў сезоне 2013/14 — 2017/18. У чэмпіянаце Беларусі выступае таксама і фарм-клуб БГК — БГК-2.

У 2014 годзе імя Анатоля Мяшкова было прысвоена палаца спорту «Вікторыя», дзе выступае БГК.

Сям’я

Жонка — Адэлаіда Канстанцінаўна Мяшкова. Сыны — Аляксандр і Сяргей. Адэлаіда Мяшкова з’яўляецца кіраўніком БГК імя Мяшкова[4].

Зноскі

  1. Турнир памяти А.П.Мешкова(нявызн.) (недаступная спасылка). Офсайт БГК имени Мешкова. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
  2. Кубок Беларуси. Без противоречий(нявызн.). pressball.by.
  3. Александр Мешков: мы не жмоты(нявызн.). Беларусь сегодня (4 сентября 2013).
  4. Аделаида МЕШКОВА(нявызн.) (недаступная спасылка). Офсайт БГК имени Мешкова. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гандбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Спорт у Брэсце
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы