wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзівоненка. Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка (нар. 11 сакавіка 1949, пасёлак Урэчча, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Член КПСС з 1979 года. Працаваў архітэктарам Нясвіжскага раёна. З 1987 г. — галоўны архітэктар Баранавічаў, начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Баранавіцкага гарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Выключаны з Саюза за нясплату чалецкіх унёскаў у 2018 годзе[1].

Пражывае ў Баранавічах.

Асуджэнне за хабарніцтва

У сакавіку 2006 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ каля свайго гаража пасля перадачы яму старым знаёмым 5 000 фальшывых долараў ЗША. У канцы 2006 года суд прызнаў Радзівоненку вінаватым у замаху на атрыманне хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю. Як вынікае з прысуду, хабар архітэктару праз яго знаёмага спрабаваў даць грамадзянін, якому Радзівоненка садзейнічаў у прадастаўленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва прамтаварнай крамы. Суд прысудзіў галоўнага архітэктара горада да шасці з паловай гадоў пазбаўлення свабоды. Адседзеўшы тры з паловай гады, архітэктар, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, быў умоўна-датэрмінова вызвалены[2].

Паводле слоў самога Радзівоненкі, ён задаўга да арышту з прычыны свайго характару стаў непажаданым для гарадскіх уладаў. Не аднойчы яму выносілі вымовы, галоўным чынам звязаныя з пратэрмінаванымі адказамі яго падначаленых на звароты грамадзян, двойчы яго спрабавалі звольніць, але ён аднаўляўся праз суд[2].

Творчасць

Асноўныя працы: помнікі савецкім воінам у Гарадзеі (1975) і Нясвіжы (1981) — абодва ў аўтарскім калектыве, адміністрацыйны будынак у Гарадзеі (1981), дзіцячы садок у калгасе «Беларусь» Нясвіжскага раёна (1980), стадыён у Нясвіжы (1982).

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1976).

Зноскі

  1. Исключены на основании решения Совета ОО «БСА»
  2. 1 2 Экс-главный архитектор Барановичей: как из меня сделали коррупционера. 21.01.2010(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Гарадзеі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Нясвіжа
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне