wd wp Пошук:

Анатоль Максімавіч Дарафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарафееў.

Анато́ль Максі́мавіч Дарафе́еў (10 жніўня 1941, вёска Лажаны (цяпер в. Верамеева), Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 30 ліпеня 2010) — беларускі вучоны арнітолаг, грамадскі дзеяч. Кандыдат біялагічных навук (1972), дацэнт (1974), прафесар.

Біяграфія

Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1964 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1994 г. член навукова-кансультатыўнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь[1]. З 2002 г. загадчык кафедры заалогіі ВДУ.

Навуковая дзейнасць

А. М. Дарафееў займаўся даследаваннямі фаўны наземных пазваночных Беларускага Паазер’я. Вёў экалагічны дзённік, сабраў багацейшы матэрыял у 115 нататніках. Аўтар больш 120 навуковых прац па арніталогіі, тэрыялогіі, ахове прыроды, методыцы выкладання біялогіі. Рэдактар другога выдання Чырвонай кнігі, склаў энцыклапедычны даведнік «Птушкі Беларусі».

А. М. Дарафееў таксама займаўся творчасцю пісьменніка Яна Баршчэўскага, шмат зрабіў для ўшанавання на Расоншчыне яго памяці. Дарафееў адкрываў першы «Вераніцынскі фэст» у Гарадку.

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 сентября 1996 г. № 381 «О научно-консультативном совете Министерства образования и науки Республики Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Арнітолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе