wd wp Пошук:

Анатоль Васілевіч Маслакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маслакоў.

Анато́ль Васі́левіч Маслако́ў (нар. 2 верасня 1925, в. Дубраўскае Шумілінскага раёна, Віцебская вобласць — 1985) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1974—1985), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1949), ВПШ пры ЦК КПСС (1964).

З 1949 года працаваў на чыгунцы, з 1953 года дырэктар Чэрнеўскай МТС Магілёўскай вобласці, старшыня Чавускага райвыканкама.

З 1964 года на партыйнай рабоце. З 1967 года сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1974 да 1985 года — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1963, 1975—1979.

Магіла на Машэкаўскіх могілках

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Украінскага дзяржаўнага ўніверсітэта чыгуначнага транспарту
Катэгорыя·Пахаваныя на Машэкаўскіх могілках
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Старшыні Чавускага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе