wd wp Пошук:

Анатоль Васілевіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Анатоль Васілевіч Багдановіч (28 жніўня 1888, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні, цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці — 2 жніўня 1969, Херсон, Украіна) — беларускі і рускі мовазнавец, педагог.

Біяграфія

Брат Генадзя Багдановіча. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1913). Настаўнічаў у Беларусі. З 1925 года пачаў друкавацца па пытаннях бел. мовазнаўства. З лютага 1926 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова ў Інбелкульце сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі беларускай літаратурнай мовы. Як лінгвіст высокай кваліфікацыі браў дзейсны ўдзел у стварэнні праектаў правапісу 1930 і 1933 гг. Не страціў навукова-пазнавальнага значэння і практычнай актуальнасці яго падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі «Беларуская мова». «Самавучыцель беларускай мовы» застаўся ў рукапісе. Пасля хвалі рэпрэсій супраць беларускай мастацкай і навуковай інтэлігенцыі, арышту брата Г. Багдановіча ў 1930 годзе пазбаўлены права выкладання ва ўніверсітэце. Пад пагрозай арышту ў 1934 годзе пакідае Беларусь. Працаваў у Астраханскім, Магнітагорскім, Краснадарскім педінстытутах, дзе выкладаў рускую мову. Падчас працы ў Краснадары ў суаўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады жыцця працаваў у Херсонскім педінстытуце на кафедры рускай мовы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Херсоне