wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Цімашчук

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анатоль Цімашчук (укр.: Анатолій Тимощук; нар. 30 сакавіка 1979, Луцк) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2000—2016).

Кар’ера

Выхаванец клуба «Валынь» з роднага горада Луцка. Адгуляўшы за гэты клуб два гады на дарослым узроўні, перайшоў у данецкі «Шахцёр». За час знаходжання ў Данецку замацаваўся ў асноўным складзе зборнай Украіны, быў прызнаны найлепшым футбалістам Украіны 2002 года. Тройчы дапамагаў гарнякам стаць чэмпіёнамі Украіны.

У 2007 годзе за 20 млн долараў (рэкордная сума на постсавецкай прасторы) перайшоў у расійскі «Зеніт», дзе адразу стаў капітанам. У 2009 годзе стаў іграком мюнхенскай «Баварыі». У «Баварыі» стаў часцяком выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. Разам з мюнхенскім клубам стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2013 годзе. Адразу пасля перамогі пакінуў «Баварыю» і, нягледзячы на шматлікія прапановы іншых клубаў, вярнуўся ў «Зеніт».

Па заканчэнні тэрміну пагаднення з «Зенітам», 5 ліпеня 2015 года Цімашчук у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» тэрмінам на 1,5 гады[5]. З «Кайратам» стаў двухразовым віцэ-чэмпіёнам Казахстана, уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны. У лістападзе 2016 па заканчэнні кантракта пакінуў «Кайрат»[6], а ў лютым 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Зеніта»[8].

Зноскі

  1. Anatoliy Tymoshchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANATOLY TYMOSCHUK // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Anatoliy Tymoshchuk // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://web.archive.org/web/20150212233145/http://www.fc-zenit.ru/teams/zenit/players/11675.html Праверана 12 лютага 2015.
  5. Анатолий Тимощук подписал контракт с “Кайратом”. football.by
  6. «Кайрат» подтвердил уход Тимощука. by.tribuna.com
  7. Тимощук завершил карьеру. by.tribuna.com
  8. Тимощук вошел в тренерский штаб «Зенита». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Украіны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Украіны
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луцку
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны