wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Волах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волах.

Анатоль Аляксандравіч Волах (1917, Мінск — 1 кастрычніка 1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Анатоль Волах нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння чыгуначнага ПТВ працаваў на вагонарамонтным заводзе ў Мінску. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную армію Ленінскім раённым ваенным камісарыятам Мінска. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім і Варонежскім франтах[1]. Да жніўня 1943 года сяржант Анатоль Волах быў разведчыкам 12-га асобнага разведбатальёна 2-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[2].

У жніўні 1943 года падчас адной з разведвальных вылазак Волах захапіў у палон нямецкага афіцэра[1]. 21 жніўня 1943 года ў раёне горада Зянькоў Палтаўскай вобласці ён з групай разведчыкаў атакаваў варожую калону машын, захапіўшы ў палон машыну з афіцэрамі і важнымі штабнымі дакументамі праціўніка[1]. У верасні 1943 года ў ходзе вызвалення горада Лебядзін Сумскай вобласці Волах адным з першых на браневіку ўварваўся ў горад і ўступіў у бой з пераўзыходзячымі войскамі праціўніка[1]. 1 кастрычніка 1943 пры разведцы подступаў да Дняпра Волах загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы на вуліцы Першагвардзейскай у горадзе Лебядзіне[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Анатоль Волах пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].

У гонар Волаха названа вуліца ў Мінску[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Волох Анатолий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Анатоль Аляксандравіч Волах на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лэбэдыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза