wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Спрынчак

Анатоль Іванавіч Спрынчак (нар. 5 кастрычніка 1957 года, в. Міхайлаўшчына Талачынскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1992), дацэнт (2004).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1979 годзе па спецыяльнасці «Аграхімія». У 1989 годзе скончыў аспірантуру Навукова-даследчага інстытуту механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску. Таксама прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Педагогіка» ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў 2001 годзе і перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ў 2006 годзе.

З 1979 па 1986 гады працаваў аграномам-насенневодам, галоўным аграномам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. З 1986 па 1990 гады з’яўляўся інструктарам Любанскага райкама КПБ у Мінскай вобласці. У 19901999 гадах займаў пасаду намесніка старшыні сельскагаспадарчага кааператыва ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, з’яўляўся кіраўніком сельскагаспадарчага кааператыва. З’яўляўся фермерам, прадпрымальнікам у сферы аграбізнеса.

З 1999 года выкладае ў вышэйшых навучальных установах Мінска: у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2012 года працуе ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці: займаў пасады загадчыка кафедры эканомікі і турызму, кафедры эканомікі і кіравання. З верасня 2017 года з’яўляецца дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання Інстытуту прадпрымальніцкай дзейнасці.

Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук па спецыяльнасці «Аграхімія» абараніў у 1992 годзе ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Уплыў угнаенняў і арашэння на прадуктыўнасць аднагадовых бабовых культур на дзярнова-падзолістых супяшчаных глебах».

У 2004 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем пытанняў аптымізацыі аграэкалагічных рызыкаў у прамысловай эксплуатацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння, зніжэння аграэкалагічных рызыкаў у сістэме харчовай бяспекі, пытанняў сацыяльнага капіталу і ягонага месца ў развіцці аграрнай галіны, кіравання рызыкамі ў аграбізнесе, развіцця інавацыйных навыкаў кіраўнікоў у стратэгічным кіраванні аграпрамысловым комплексам, холдынгаў у сістэме аграпрамысловага комплексу, умоў і фактараў развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў аграбізнесе і інш.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кандыдаты навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе