wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Палякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палякоў. Анатоль Іванавіч Палякоў (нар. 16 красавіка 1939, г. Барнаул, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 года працаваў у Белдзяржпраекце, з 1980 года галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце, з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску
Праект гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Гагарына ў Барысаве. Макет

Асноўныя працы: жылы комплекс з гандлёва-грамадскім цэнтрам[d] па вул. Гагарына ў г. Барысаве (1973, у аўтарскім калектыве); рэканструкцыя плошчы грамадскага цэнтра з кінатэатрам «Перамога» ў г. Барысаве (1983); гандлёва-грамадскі цэнтр(wd) бел. мікрараёна № 10 у г. Салігорску (1975); комплекс піянерлагераў, баз адпачынку пад в. Ракаў Валожынскага раёна (1979); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Філімонава, Сталетава і канала Сляпянскай воднай сістэмы (1986); рэканструкцыя мікрараёна ў граніцах вул. Асаналіева, Каржанеўскага (1988); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Р. Люксембург, Карпава, К.Лібкнехта, Лермантава (1989); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Куйбышава, Камуністычнай, Максіма Багдановіча, Кісялёва (1993) — усе ў Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за рэканструкцыю квартала ў граніцах вул. Філімонава, Сталетава і канала Сляпянскай воднай сістэмы ў г. Мінску (1985).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнауле
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка