wd wp Пошук:

Анаптыхія раснічастая

Анапты́хія раснічастая[1] (Anaptychia ciliaris) — від лішайнікаў з роду Анаптыхія (Anaptychia) сямейства Фісцыевыя (Physciaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Слаявіна лішайніка буйная, цвёрдая, ляжачая або крыху прыўзнятая над субстратам у выглядзе кусцікаў карычнева-шэрага ці бураватага колеру. Часам утвараюцца падушачкі дыяметрам да 20 см. Лопасці з хвалістым краем, павіслыя, вілавата разгалінаваныя, з цёмнымі раснічкамі да 6 мм у даўжыню. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, дыяметрам 4—6[2] мм (да 8 мм[3]), сподкападобныя, сядзячыя або прыўзнятыя. Дыск апатэцыю пляскаты або ўвагнуты, карычнева-шэры, з тоўстым, часта зубчастым краем, голы ці з белым налётам. У сумцы 8 двухклетачных спор карычневага колеру[1].

Распаўсюджанне і экалогія

Анаптыхія раснічастая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі[3]. Расце на кары і галінах лісцевых парод дрэў, пераважна асіны. Зрэдку сустракаецца на імшыстых скалах[2]. Аддае перавагу адкрытым месцам (узлескі, лясныя паляны, берагі вадаёмаў).

Індыкатарная расліна на забруджанне атмасфернага паветра[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі і ў Херсонскай вобласці Украіны[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris (L.) Koerb. // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)
  3. 1 2 3 Anaptychia ciliaris в Красной книге Архангельской области // ООПТ России (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбы Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Грыбы Еўропы
Катэгорыя·Фісцыевыя
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі