wd wp Пошук:

Амяла

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амяла (значэнні).

Амяла́, Аме́ла[4] (Viscum) — род паўпаразітных кустоў сямейства Santalaceae, раней уключаліся ў сямейства Амяловыя (Viscaceae). Растуць на галінах дрэў. Каля 70 відаў, галоўным чынам у трапічнай і субтрапічнай Афрыцы, некалькі — у трапічнай Азіі, на поўначы Аўстраліі, у Еўразіі. У Беларусі 2 віды: амяла белая (Viscum album) і амяла рыхлаватая (Viscum laxum). Лісце амялы можа здзяйсняць фотасінтэз, але расліна не мае сапраўдных каранёў і не можа атрымліваць ваду і мінеральныя рэчывы з глебы.

Ягады амялы не маюць лятальнага апарату і распаўсюджваюцца з дапамогаю птушак — драздоў і амялушак (апошнія атрымалі сваю беларускую назву менавіта ад амялы). Насенне амялы наліпае на дзюбы птушак, якія харчуюцца ягадамі. Птушка спрабуе вызваліцца ад насення, аціраючы дзюбу аб кары дрэва. Насенне наліпае на дрэва і прарастае на ім.

Класіфікацыя

Род уключае больш 70 відаў[5], некаторыя з іх:

Viscum coloratum на асіне

У культуры

Амяла здаўна мела магічнае значэнне ў многіх культурах. Кельцкія друіды збіралі яе кожную зіму. У скандынаўскай міфалогіі страла з амялы забівае Бальдра, бога вясны. У Англіі выкарыстоўвалася як навагодняя расліна да пачатку выкарыстоўвання ялінак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Viscum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Виды рода Viscum на сайце The Plant List.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Санталавыя
Катэгорыя·Расліны-паразіты