wd wp Пошук:

Амежнік вадзяны

Амежнік вадзяны[3] (Oenanthe aquatica) — двухгадовая ядавітая расліна, від роду Амежнік (Oenanthe) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 40-150 см з ніткападобнымі каранямі і галінастым сцяблом. Сцеблы голыя, рабрыстыя ад аснавання полыя. Лісце двойчы і тройчы пёрыстанадрэзанае. Падводнае лісце рассечена на доўгія ніткападобныя долі. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў складаныя парасонікі. Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-верасні.

Экалогія

Расце па балотах, берагах рэк, азёр, сажалак, на гразкіх лугах.

Хімічны склад

Расліна змяшчае смалападобнае рэчыва энантатаксін (блізкі па дзеянні да цыкутаксіну цыкуты ядавітай (Cicuta virosa))[4]. У насенні ўтрымліваецца да 1,5-2,5 % эфірнага алею, у складзе якога маецца атрутны тэрпен феландрэн. У пладах знаходзіцца да 20 % тлустага алею і 4 % смалістых рэчываў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Бесараб С.В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1798 годзе
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле