wd wp Пошук:

Амедэа Авагадра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авагадра.

Амедэ́а Авага́дра (граф італ.: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізік і хімік.

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю, затым вывучаў фізіку і матэматыку. Член-карэспандэнт (1804), ардынарны акадэмік (1819), а затым дырэктар аддзялення фізіка-матэматычных навук АН у Турыне. У 1806-19 гадах выкладчык фізікі ўніверсітэцкага ліцэя, у 1820-22 і 1834-50 гадах прафесар Турынскага ўніверсітэта. Навуковыя працы Авагадра прысвечаны розным галінам фізікі і хіміі (электрычнасць, электрахімічная тэорыя, удзельныя цеплаёмістасці, капілярнасць, атамныя аб’ёмы, наменклатура хімічных злучэнняў і інш.). У 1811 годзе Авагадра прапанаваў гіпотэзу, згодна з якой малекулы простых газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў. На аснове гэтай гіпотэзы Авагадра даў фармулёўку аднаго з асноўных законаў ідэальных газаў (закон Авагадра) і спосаб вызначэння атамных і малекулярных мас. Малекулярная гіпотэза Авагадра не была прынятая большасцю фізікаў і хімікаў 1-й паловы 19 ст. Ад імя Авагадра названая ўніверсальная пастаянная (лік Авагадра) — лік малекул у 1 моле ідэальнага газу. Авагадра — аўтар арыгінальнага 4-томнага курсу фізікі, які з’яўляецца першым кіраўніцтвам па малекулярнай фізіцы, які ўключае таксама элементы фізічнай хіміі.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651242 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Авогадро Амедео // Авогадро Амедео / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Avogadro, Amedeo, Conte di Quaregna // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 3. — P. 66.
  5. Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізікі Італіі
Катэгорыя·Хімікі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных