wd wp Пошук:

Аліса і Элен Кеслер

Двайняты ў 1965 годзе
Двайняты ў 2005 годзе

Аліса і Элен Кеслер (ням.: Alice und Ellen Kessler, нар. 20 жніўня 1936, Нерхау, Саксонія, Германія[1][2]) — папулярныя блізьняты ў Еўропе, асабліва ў Германіі і Італіі з 1950-х гадоў. Прадстаўнікі Германіі на Еўрабачанні-1959.

Біяграфія

Нарадзіліся 20 жніўня 1936 года. Ва ўзросце 6 гадоў бацькі Пол і Эльза аддалі іх на балет, ва ўзросце 11 гадоў блізьняты далучыліся да дзіцячай балетнай праграмы Лейпцыгскай оперы. Пераехалі ў Італію ў 1960 годзе. У 1986 годзе яны вярнуліся ў Нямеччыну і ў цяперашні час жывуць у Грунвальдзе. Яны атрымалі дзве ўзнагароды ад урадаў Германіі і Італіі за прасоўванне нямецка-італьянскага супрацоўніцтва праз сваю працу ў шоў-бізнэсе.

Еўрабачанне

11 сакавіка 1959 года ў Канах яны прадстаўлялі Заходнюю Германію на Еўрабачанні з песняй «Heute Abend wollen wir tanzen geh’n», заняў 8 месца з 5 баламі.[3]

Абраная фільмаграфія

Зноскі

  1. Alice Kessler. IMDb. Праверана 31 сакавіка 2019.
  2. Ellen Kessler. IMDb. Праверана 31 сакавіка 2019.
  3. Eurovision Song Contest Cannes 1959. eurovision.tv. Праверана 31 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Германіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Германіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 1959
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня