Аліса і Элен Кеслер (ням.: Alice und Ellen Kessler, нар. 20 жніўня 1936, Нерхау, Саксонія, Германія[1][2]) — папулярныя блізьняты ў Еўропе, асабліва ў Германіі і Італіі з 1950-х гадоў. Прадстаўнікі Германіі на Еўрабачанні-1959.
Нарадзіліся 20 жніўня 1936 года. Ва ўзросце 6 гадоў бацькі Пол і Эльза аддалі іх на балет, ва ўзросце 11 гадоў блізьняты далучыліся да дзіцячай балетнай праграмы Лейпцыгскай оперы. Пераехалі ў Італію ў 1960 годзе. У 1986 годзе яны вярнуліся ў Нямеччыну і ў цяперашні час жывуць у Грунвальдзе. Яны атрымалі дзве ўзнагароды ад урадаў Германіі і Італіі за прасоўванне нямецка-італьянскага супрацоўніцтва праз сваю працу ў шоў-бізнэсе.
11 сакавіка 1959 года ў Канах яны прадстаўлялі Заходнюю Германію на Еўрабачанні з песняй «Heute Abend wollen wir tanzen geh’n», заняў 8 месца з 5 баламі.[3]
Аліса і Элен Кеслер на Вікісховішчы |