wd wp Пошук:

Алімпійская зборная Беларусі па футболе

Алімпійская зборная Беларусі па футболе — зборная, якая прадстаўляе Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Беларусь — першая краіна СНД, зборная якой здолела трапіць на Алімпійскія гульні.

Мальта 2004

У лютым 2004 года моладзевая зборная Беларусі па футболе прымала ўдзел у міжнародным турніры на Мальце. На турніры звычайна прымалі ўдзел нацыянальныя зборныя, але Беларусь, якая рыхтавалася да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2004, выставіла моладзь (ігракі 1981 года нараджэння і маладзей). За каманду, аднак, гуляла чатыры ветэраны — ігракі барысаўскага БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч, Яўген Лашанкоў, Алег Страхановіч і Мікалай Рындзюк (галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Пунтус адначасова ўзначальваў БАТЭ) — і ў сувязі гэтым каманда адправілася на турнір пад сцягам алімпійскай зборнай (моладзевы чэмпіянат Еўропы 2004 адначасова з’яўляўся адборачным турнірам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах). У выніку, беларуская зборная перамагла ў мальтыйскім турніры, але на моладзевым чэмпіянаце Еўропы не выйшла з групы і не трапіла на Алімпіяду.

Табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Беларусь 3 2 0 1 6  2 +4 6
2 Эстонія 3 2 0 1 5  6 1 6
3 Мальта 3 1 1 1 5  6 1 4
4 Малдова 3 0 1 2 0  2 2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы

Дата Супернік Вынік Спасылка
14.02.2004 Эстонія0 : 1[1]
16.02.2004 Малдова1 : 0[2]
18.02.2004 Мальта4 : 0[3]

Лондан 2012

Рэгламент

Згодна з рэгламентам, на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане (матчы футбольнага турніру, аднак, праводзяцца ў розных гарадах Вялікабрытаніі), трапляюць гаспадары — зборная Вялікабрытаніі, а таксама тры лепшыя каманды моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 (не лічачы Англію). Адмыслова дзеля вызначэння краіны, якая трапляе на Алімпіяду, быў праведзены матч за трэцяе месца, у якім 25 чэрвеня 2011 моладзевая зборная Беларусі перамагла равеснікаў з Чэхіі з лікам 1:0 (адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка) і трапіла на Алімпійскія гульні.

Гол Ягора Філіпенкі ўпершыню вывеў Беларусь на Алімпійскія гульні

На моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2011 мелі права гуляць футбалісты 1988 года нараджэння і маладзей. На Алімпійскіх гульнях мелі права гуляць ігракі 1989 года і маладзей, а таксама тры вопытных футбаліста без абмежавання ўзросту. Такім чынам, удзел футбалістаў моладзевай зборнай 1988 года нараджэння (сярод іх Станіслаў Драгун, Міхаіл Сівакоў, Ягор Філіпенка, Сяргей Мацвейчык, Мікіта Букаткін, Юрый Астравух, Павел Няхайчык, Дзмітрый Рэкіш, Яўген Савасцьянаў, Дзмітрый Гушчанка, Алег Вераціла) непасрэдна ў Алімпійскіх гульнях быў вельмі спрэчным.

Трэнер

Трэнерам алімпійскай зборнай быў прызначаны Георгій Кандрацьеў, які да гэтага ўзначальваў моладзевую зборную. У снежні 2011 ён быў прызначаны адначасова галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.

Склад

Адразу пасля перамогі над чэхамі Кандрацьеў заявіў, што аснову алімпійскай зборнай будуць утвараць ігракі, якія дамагліся поспеху ў Даніі. Насамрэч, першых матчах у склад зборнай з старэйшых пападалі толькі ігракі 1988 года нараджэння (Букаткін, Вераціла і іншыя — якія здабывалі перамогу ў Даніі), толькі вопытны Аляксандр Бычанок згуляў у адным матчы. У сакавіку 2012 быў прадстаўлены пашыраны спіс з 43 футбалістаў, якія могуць прыняць удзел у Алімпіядзе (сярод іх былі вопытныя футбалісты — Аляксандр Глеб, Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Віталь Радзівонаў, Сяргей Карніленка, Рэнан Брэсан — якія не здабывалі алімпійскую пуцёўку).

З 23 мая па 1 чэрвеня 2012 праходзіў турнір у французскім Тулоне, у якім прымалі ўдзел моладзевыя зборныя, у тым ліку і алімпійскія. Беларусь выступіла няўдала — набрала толькі адно ачко і не выйшла з групы.

9 ліпеня быў абвешчаны канчатковы склад зборнай на алімпіядзе[4]. Кандрацьеў намагаўся браць у зборную ігракоў, якія маюць практыку ў сваіх клубах[5], таму не Алімпіяду не здолелі трапіць Сівакоў і Няхайчык. З вопытных ігракоў на Алімпіяде апынуліся Драгун (які стаў капітанам), Карніленка і Брэсан. Сярод іх, запрашэнне натуралізаванага бразільца мела нямала праціўнікаў[6]. Вераціла трапіў у лік рэзервных ігракоў.

11 ліпеня зборная накіравалася ў Англію для апошняй падрыхтоўкі і серыі кантрольных матчаў.

Інфармацыя пра зборную

Матчы

Нумар Дата Горад Стадыён Супернік Вынік Спасылка
1 05.09.2011 БранскДынама Другая зборная Расіі0 : 0(недаступная спасылка)
2 10.10.2011 МінскТрактар Другая зборная Расіі 2 : 3 Архівавана 21 красавіка 2012.
3 12.11.2011 Эр-Рыяд«Prince Faisal Bin Fahad Stadium» Саудаўская Аравія (моладзевая)0 : 0(недаступная спасылка)
4 15.11.2011 Аль-Айн«Khalifa Stadium» ААЭ (алімпійская) 2 : 4 (недаступная спасылка)
5 01.03.2012 АнтальяАтацюрк Урал (Д2)2 : 2(недаступная спасылка)
6 24.05.2012 АбаньСтад дэ Латр Францыя (моладзевая) 1 : 3 Архівавана 2 студзеня 2013.
7 26.05.2012 НіцаСтад ду Рэй Марока (алімпійская)0 : 0 Архівавана 30 снежня 2012.
8 28.05.2012 Ле-Лавандуле Гран Стад Мексіка (алімпійская) 1 : 2 (недаступная спасылка)
9 14.07.2012 Калчэстэр Сент-Олбанс Сіці (Д7) 3 : 1
10 18.07.2012 Нотынгем Японія (алімпійская) 0 : 1 Архівавана 30 снежня 2012.
11 22.07.2012 БэдвартThe Oval Альянс аматараў футбола (Лондан) 10 : 1 Архівавана 25 сакавіка 2016.
12 26.07.2012 КовентрыРыка-Арэна Новая Зеландыя 1 : 0
13 29.07.2012 МанчэстэрОлд Трафард Бразілія 1 : 3
14 01.08.2012 ГлазгаХэмпдэн Парк Егіпет 1 : 3

Ігракі

Нумар прастаўлены толькі ў ігракоў, якія трапілі на Алімпіяду (з 1 па 18 — асноўны склад, з 19 па 22 — рэзерв). Колерам пазначаны футбалісты 1988 года нараджэння і старэйшыя.

Нумар Імя Дата нараджэння Клуб 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Брамнікі
1Аляксандр Гутар19 снежня 1989 БАТЭ 46' 46' 82'ЗапасУвесьУвесьУвесьУвесь 75'Увесь 70'УвесьУвесьУвесь
18Андрэй Шчарбакоў31 студзеня 1991 БАТЭ 75'Запас 70'ЗапасЗапасЗапас
22Піліп Вайцяховіч26 сакавіка 1990 ФрэйЗапасЗапасЗапасЗапасЗапас
Арцём Гамялько8 снежня 1989 Тарпеда-БелАЗ 46' 46' 82'УвесьЗапас
Абаронцы
3Ігар Кузьмянок6 ліпеня 1990 Гомель 46'УвесьЗапас 72' 46'Увесь 46'УвесьУвесьУвесь
4Сяргей Паліцевіч9 красавіка 1990 Дынама 46'Увесь 41' 46'Увесь 46'Увесь 46'УвесьУвесьУвесь
6Аляксей Гаўрыловіч5 студзеня 1990 Дынама
Нафтан
59' 73' 59' 46'ЗапасУвесьЗапас 46' 81' 46'Запас 80'Запас
7Максім Вітус11 лютага 1989 Партызан
Нёман
59' 73' 59'Увесь 67'УвесьУвесь 46'
12Аляксей Казлоў11 ліпеня 1989 Тарпеда-БелАЗ 46' 61' 24'
60'
46' 46'
 67'
81' 46'Увесь 80' 69'
17Дзяніс Палякоў17 красавіка 1991 Шахцёр
БАТЭ
72'УвесьЗапасУвесь 46' 46'УвесьУвесьУвесь
20Алег Вераціла10 ліпеня 1988 ДынамаУвесьУвесьУвесь 67'Увесь 64'Увесь 46' 46'
21Віталь Гайдучык12 ліпеня 1989 БрэстУвесьУвесь 46' 72'Запас 46'Запас 46' 46'
Юрый Рыжко10 кастрычніка 1989 Тарпеда-БелАЗУвесьУвесьУвесь 67'
Сяргей Мацвейчык5 чэрвеня 1988 Гомель 46' 75' 46'
Яўген Савасцьянаў30 студзеня 1988 Нёман 73'
Дзмітрый Шматко26 ліпеня 1989 Партызан 73'
Паўабаронцы
2Станіслаў Драгун4 ліпеня 1988 Дынама 46' 46'Увесь
 49' (pen)
59' 51' 46' 81' 17'
46'
УвесьУвесьУвесь
5Дзмітрый Бага4 студзеня 1990 БАТЭ 75'Увесь
 50'
Увесь 46' 68' 46'Увесь 46'Увесь
 45'
УвесьУвесь
10Рэнан Брэсан3 лістапада 1988 БАТЭ 46' 76' 3'
46'
81'Увесь
 8'
75'
13Ілья Алексіевіч10 лютага 1991 Гомель 46' 46' 41' 59'Запас 62' 46'
 84'
54' 70'Увесь
15Арцём Салавей1 лістапада 1990 Тарпеда-БелАЗ 46' 46' 67'УвесьЗапас 64' 46' 62' 7'
46'
54'Запас 60'
16Міхаіл Гардзяйчук23 кастрычніка 1989 БАТЭ
Белшына
57' 27' 61'Увесь 67' 41'УвесьЗапас 46'Увесь 46'УвесьУвесь 60'
Аляксандр Перапечка7 красавіка 1989 Дынама
Белшына
46' 73' 59'Увесь 46'ЗапасУвесь 64'
Міхаіл Сівакоў16 студзеня 1988 Зюлтэ-Варэгем 61'Увесь 58'
72'
63' 46'Увесь
 44'
Павел Няхайчык17 мая 1988 Дынама 61'
73'
Увесь
Мікіта Букаткін7 сакавіка 1988 НафтанУвесьУвесь 61' 46'
Аляксандр Талканіца9 мая 1989 Партызан 57' 59' 60'
Сяргей Русецкі8 сакавіка 1989 Банік 27'
Аляксандр Бычанок30 мая 1985 ДынамаУвесь
Нападнікі
8Сяргей Карніленка14 чэрвеня 1983 Крылы СаветаўУвесь 62'Увесь
 26' (pen)
 39'
90+1' 78'Увесь
9Уладзімір Хвашчынскі10 мая 1990 Брэст 65'
 86'
75' 67' 72'ЗапасУвесь 68' 46' 76' 46'ЗапасЗапасЗапас
11Андрэй Варанкоў9 лютага 1989 Нёман 54'Увесь 41' 46'
 53'
 58' (pen)
62' 46' 81' 70' 69'
 87'
14Ягор Зубовіч6 студзеня 1989 Белшына
Нафтан
63' 46' 46'Увесь
 36'
46' 46' 81' 46'
 60'
 76'
90+1' 78'Запас
19Максім Скавыш13 лістапада 1989 БАТЭ
Белшына
65' 75' 46' 54'Запас 41' 46' 46'
 56'
 80'
ЗапасЗапас 75'
Віталь Кібук7 студзеня 1989 Дынама 46' 41'Увесь 41'
Уладзімір Юрчанка26 студзеня 1989 Тарпеда-БелАЗ 63' 64' 41'
Мікалай Зянько11 сакавіка 1989 Мінск 63'

Цікавыя факты

Зноскі

  1. ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Остров невезения в этом море есть
  2. ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Эффект новизны
  3. ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Лучшие на Мальте
  4. Обнародован окончательный состав олимпийской сборной по футболу Архівавана 30 сакавіка 2015.
  5. «Может, это БАТЭ засадил мне кинжал в спину?» Архівавана 21 сакавіка 2013.
  6. Удар по своим воротам
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Зборная Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі