wd wp Пошук:

Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч

Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч (нар. 27 кастрычніка 1947, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), чл.-кар. (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1947 года ў Капылі. У 1965 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[2].

У 1970 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.

У 1970—1979 гадах працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР стажорам-даследчыкам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам. З 1979 года ў БелОМА: начальнік Міжведамаснага канструктарскага аддзела, з 1984 года начальнік аддзялення — намеснік галоўнага інжынера ЦКБ «Пеленг».

З 1992 года — дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра «ЛЭМТ» Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі, оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Даследаваў цвердацельныя перабудоўваемыя лазеры з селектыўнай напампоўкай, што дазволіла прапанаваць эфектыўныя метады пошуку перспектыўных лазерных асяроддзяў з зададзенымі ўласцівасцямі, увесці ў практыку звыш 20 новых лазерных матэрыялаў. Выявіў фотатропны эфект на іонах Cr4+ у крышталях гранату, які з’яўляецца асноўным матэрыялам для пасіўнай мадуляцыі мацунку неадымавых лазераў. Даследаваў фізічныя ўласцівасці F2-цэнтраў афарбоўкі ў крышталях фторыстага ліцця, на аснове якіх распрацаваў прамысловую тэхналогію атрымання лазерных асяроддзяў, што дазволіла стварыць перспектыўную элементную базу для канструявання лазерных прыбораў і сістэм шырокага прызначэння, якія прымяняюцца на касмічных апаратах, у ваеннай тэхніцы і дальнаметрыі. Асвоіў вытворчасць у рэспубліцы лазераў на александрыце, сапфіры з тытанам, лазераў з дыёднай напампоўкай, лазераў з бяспечнай даўжынёй хвалі выпраменьвання, палімерных лазераў на фарбавальніках. Распрацаваў і прамыслова асвоіў вытворчасць лазерных апаратаў і прыбораў для прымянення ў медыцынскіх установах Беларусі (афтальмалогіі, анкалогіі, хірургіі, дэрматалогіі) і народнай гаспадарцы: на машынабудаўнічых прадпрыемствах, у шыннай прамысловасці, паліграфіі, дрэваапрацоўцы і лясной гаспадарцы.

Аўтар звыш 370 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 3 вучэбных дапаможнікаў і больш за 90 вынаходстваў.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/140360
  2. Знаменитые выпускники Архівавана 30 снежня 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2015 года № 411 «Аб узнагароджанні»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 года № 417 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»