wd wp Пошук:

Аляксей Паўлавіч Ганскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганскі. Аляксей Паўлавіч Ганскі (20 ліпеня 1870, Адэса — 11 жніўня 1908, Сімэіз) — вучоны ў галіне астраноміі, геадэзіі і гравіметрыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэсе (па іншых звестках — у радавым маёнтку Ганскае Ананьеўскага павета Херсонскай губерні) 20 ліпеня 1870 года ў шляхецкай сям’і Ганскіх. Родны брат мастака Пятра Ганскага. Вучыўся ў Ананьеўскай гімназіі ў 1883—1886 гадах, затым — у Рышэльеўскім ліцэі ў 1886—1890 гадах, пасля сканчэння якога паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Імператарскага Наварасійскага універсітэта ў Адэсе па аддзяленню матэматычных навук. У 1891 годзе перайшоў у Маскоўскі ўніверсітэт, але ў пачатку 1892 года па сямейных абставінах вярнуўся ў Адэскі, які і скончыў у 1894 годзе. Затым, з 1897 года, вучыўся ў Парыжскім універсітэце па класе астраноміі, матэматыкі і фізікі. Працаваў у Медонской абсерваторыі пад Парыжам. З 1905 года — супрацоўнік Пулкаўскай абсерваторыі пад Санкт-Пецярбургам. Ініцыятар стварэння Сімяізскага аддзялення гэтай абсерваторыі ў 1908 годзе. Патануў падчас купання ў шторм 11 жніўня 1908 года ў Сімэізе. Пахаваны на тэрыторыі Палікураўскіх мемарыяльных могілак у Ялце.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны фізіцы Сонца. Удзельнічаў у экспедыцыях на Новую зямлю, у Іспанію і ў Сярэднюю Азію для назірання поўных сонечных зацьменняў. У 1897—1905 гадах здзейсніў 9 узыходжанняў на Манблан для вызначэння сонечнай пастаяннай, назіранняў сонечнай кароны па-за зацменнямі, для назіранняў Венеры. У 1897 годзе адзначыў змены формы сонечнай кароны ў 11-гадовым сонечным цыкле. Удзельнічаў у расійска-шведскіх экспедыцыях на Шпіцберген (1899 і 1901 гады) для градусных і гравіметрычных вымярэнняў. Атрымаў выключныя па якасці фатаграфіі сонечных плям, выявіў залежнасць формы сонечнай кароны ад колькасці плям. У 1905 годзе ўстанавіў, што сярэдняя працягласць жыцця асобных фотасферных гранул складае 2-5 хвілін, затым яны распадаюцца і замяняюцца новымі. Віцэ-прэзідэнт Рускага астранамічнага таварыства, сакратар аддзялення Міжнароднай сонечнай камісіі.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны медалём і прэміяй імператарам Мікалаем II, якія ўручаюцца ад імя Рускага астранамічнага таварыства (1901 год), прэміяй і медалём імя П. Ж. С. Жансена Парыжскай акадэміі навук (1904), Ордэнам Ганаровага легіёна Францыі.

Яго імем названы кратaр на Месяцы і малая планета (1118 Hanskya), адкрытая С. і. Бяляўскім і Н. Івановым 29 жніўня 1927 года ў Сімяізскай абсерваторыі. У гонар А. П. Ганскага названы вуліцы ў Сімэізе і ў Ялце.

Публікацыі

Зноскі

  1. Ганский Алексей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Ялцінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Патанулі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Астраномы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Крыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Ганскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ананьеўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе