wd wp Пошук:

Аляксей Міронавіч Тачыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тачыла. Аляксей Міронавіч Тачыла (20 студзеня 1927, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 28 лістапада 2012, в. Верасніца) — беларусік работнік сельскай гаспадаркі (звеннявы механізаванага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны падлеткам перажыў акупацыю. Рана пачаў працоўную дзейнасць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. У 1944 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў матросам, кулямётчыкам-зенітчыкам 2-й Лунінецкай брыгады рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Пасля расфарміравання флатыліі працягнуў службу на Балтыйскім флоце.

У 1951 годзе быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму. Пасля заканчэння курсаў трактарыстаў-машыністаў пры Тураўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС) працаваў трактарыстам у гэтай арганізацыі, быў механізатарам у калгасе імя Жданава, што спецыялізаваўся на вырошчванні збожжавых і кармавых культур.

Выдавецтвам «Ураджай» у 1984 годзе была выпушчана брашура «Рекорд становится нормой», у якой А. М. Тачыла расказаў пра вопыт работы свайго механізаванага звяна.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства Аляксею Міронавічу Тачыле было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». За працоўную доблесць быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»