wd wp Пошук:

Аляксей Мануэлевіч Рыас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Рыас (нар. 14 мая 1987, Мінск) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, абаронца і паўабаронца клуба «СДЮШАР Дынама» з Мінска. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2018).

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.

У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.

У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ[6].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль[8] і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[10].

Міжнародная кар’ера

У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[11], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).

Сям’я

Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльШахцёрБеларусь261
2006Д1ШахцёрБеларусь10
2007Д1ШахцёрБеларусь201
2008Д1ШахцёрБеларусь192
2009Д1ШахцёрБеларусь141
2010Д1ШахцёрБеларусь264
2011Д1ШахцёрБеларусь222
2012Д1ШахцёрБеларусь277
2013Д1ШахцёрБеларусь308
2014Д1ШахцёрБеларусь306
2015Д1БАТЭБеларусь205
2016Д1БАТЭБеларусь242
2017Д1БАТЭБеларусь243
2018Д1БАТЭБеларусь202
2019Д1БАТЭБеларусь170
2020Д1ДынамаБеларусь250
2021Д1ДынамаБеларусь20

Зноскі

  1. Aleksey Rios // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexei Rios // FBref.com
  3. Aleksey Rios // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Алексей Риос продлил контракт с “Шахтером”
  5. Алексей Риос перешел в БАТЭ
  6. Риос покидает БАТЭ
  7. Алексей Риос стал игроком минского “Динамо”
  8. Минское “Динамо” вышло из отпуска. Риос в дубле, Дингу и Сухоцкого хотят продлить
  9. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское “Динамо”
  10. Алексей Риос возобновит карьеру во второй лиге
  11. Алексей Риос: “Сборная Перу? Надеюсь, вскоре настанет пора и какой-то конкретики”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК СДЮШАР Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск