wd wp Пошук:

Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубкоў. Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў (24 сакавіка 1912, в. Міхайлаўская, Кастрамская вобласць — 6 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Закончыў школу ФЗН у горадзе Кастрама, працаваў на заводзе «Рабочы металіст».

У Вялікую Айчынную вайну на фронце са жніўня 1942 года. Камандзір аддзялення сувязі сяржант А. К. Галубкоў вызначыўся ў ліпені 1944 года пры вызваленні Лынтуп і Свянцян (Літва). У час бою за Лынтупы паранены, пад агнём праціўніка аднавіў пашкоджаную сувязь, што садзейнічала паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. У Свянцянах гранатамі знішчыў варожую кулямётную кропку. Загінуў у баі 6 ліпеня 1944 года.

Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].

Зноскі

  1. Абеліск на карце раёна
  2. Памяці загінуўшых герояў
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна