wd wp Пошук:

Аляксей Гургенавіч Экімян

Аляксе́й Гурге́навіч Экімя́н (арм.: Ալեքսեյ Հեքիմյան, 10 мая 1927, Баку24 красавіка 1982, Масква) — савецкі кампазітар армянскага паходжання, аўтар папулярных песень, Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР, генерал-маёр міліцыі, намеснік начальніка Маскоўскага абласнога УУС.

Біяграфія

Аляксей Экімян нарадзіўся ў Баку ў 1927 годзе. Рос у сям’і брата маці — вайскоўца. У 1933 годзе ў Ерэване Экімян, апроч звычайнай школы стаў вучыцца ў музычнай, гуляў на скрыпцы, аднак працягнуць адукацыю яму не атрымалася.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны кінуў адукацыю ў абедзвюх школах і, каб прахарчавацца, працаваў на чыгунцы. З 1944 года браў удзел у аднаўленні Харкава, дзе пасябраваў з былымі франтавікамі, якія параілі яму пайсці працаваць у міліцыю. Па іх патрабаванні скончыў у Харкаве вечаровую школу. У 1946 годзе вярнуўся ў Ерэван і пайшоў працаваць у міліцыю. У 1947 годзе яго скіравалі вучыцца ў сярэднюю школу міліцыі ва Уладзіміру. У 1954 годзе прайшоў конкурс і паступіў у Вышэйшую школу МУС СССР у Маскве. Падчас навукі стаў браць удзел у мастацкай самадзейнасці школы МУС, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Валянцінай Міхайлаўнай Карпавай, якая спявала ў хоры. У 1957 годзе для моладзевага міжнароднага фестываля ў Маскве складае першы твор — «Фестывальны вальс», што атрымаў на фестывальным конкурсе мастацкай самадзейнасці МУС СССР 1-е месца і Ганаровую грамату. З 1957 года, пасля сканчэння навукі, — старэйшы лейтэнант, начальнік Чырвона-будаўніцкага аддзялення міліцыі Маскоўскай вобласці. Служыў у Бірулёве, Серпухаве. У 1963 годзе падпалкоўнік, узначаліў крымінальны вышук Маскоўскай вобласці. Дзякуючы сваёй прынцыповасці і ўменню наводзіць парадак на пляцоўках хутка зрабіў кар’еру, даслужыўся да генеральскага звання. Калегі ў пагонах нават не ўяўлялі, што па вечарах ён піша музыку. У 1969 годзе напісаў першую песню «Выпадковасць» на вершы Я. Далматоўскага, што прагучала па радыё толькі ў 1975 годзе, дзякуючы выкананню і запісу Ганны Герман. У 1970 годзе датэрмінова атрымвае званне «генерал-маёр міліцыі». У 1973 годзе па прапанове Арама Хачатурана і Оскара Фельцмана А. Экімяна прымаюць у Саюз кампазітараў СССР. Членскі квіток уручыў асабіста першы сакратар Саюза Ціхан Хрэннікаў. У сакавіку 1973 года даў першы вялікі творчы вечар у маскоўскім доме кіно. Пад канец гэтага ж года падаў рапарт пра адстаўку па хваробе. Арганізуе невялікі творчы калектыў, у складзе якога выступае з канцэртамі па краіне. Знаёміцца з Робертам Раждзественскага, з якім пачынае супрацоўнічаць. У 1980 годзе выйшла пласцінка «Пажаданне» з дванаццаццю песнямі Экімяна ў выкананні Вахтанга Кікабідзэ.

Пражыўшы два лёсы — генеральскі і кампазітарскі, А. Экімян заставаўся сціплым чалавекам. Так, многія знаёмыя Экімяна толькі пасля яго смерці пазналі пра яго велізарную славу ў Арменіі. Яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў, стварыўшы некалькі армянскіх цыклаў — каля 80 песень на словы армянскіх паэтаў, — ён стаў у Арменіі нацыянальным героем. У ж гады Аляксей Гургенавіч атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Арменіі.

Экімян сканаў раптоўна 24 красавіка 1982 года ў шпіталі МУС, не дажыўшы да 55 гадоў. Прычынай смерці стала хвароба сэрца. >Па патрабаванні ўрада Арменіі пахаваны ў Ерэване — у Пантэоне асабліва ўшанаваных у горадзе Тахмахскіх могілкаў[1].

Бібліяграфія[2]

Зноскі

  1. См. фото надгробия на сайте m-necropol.narod.ru
  2. Российская государственная библиотека

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»