У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэін.
Аляксей Шэін (13 ліпеня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч.
Скончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ.
Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA). Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША).
Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).
З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа»[1].
Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ.
У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»[2].
У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў шматлікія станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў адным з бестсэлераў 2015 г. [Крыніца?] У 2017 годзе плануецца выданне чэшскага перакладу рамана [Крыніца?] .