wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Курэнны

Аляксей Ві́ктаравіч Курэнны (укр.: Олексій Вікторович Курінний, 22 мая 1986, Арцёмаўск (цяпер — Бахмут), Данецкая вобласць, УССР, СССР — 6 верасня 2017, Масевічы, Ракітнаўскі раён, Ровенская вобласць, Украіна) — украінскі палітолаг, юрыст, эксперт у развіцці ўкраінскай мовы, грамадскі дзеяч, паэт. Працаваў над адраджэннем украінскай мовы ў якасці дзяржаўнай мовы Ўкраіны ў першай дэкадзе XXI стагоддзя. Аўтар арыгінальных метадаў вызначэння посткаланіяльнай дынамікі моўных зменаў ва Ўкраіне. Таксама дакладна даследаваў пытанні Галадомору 1932—1933 гадоў на Паўночным Каўказе і праблему славакізацыі ўкраінцаў-русінаў у Славакіі. З’яўляецца аўтарам ці суаўтарам звыш 50 навуковых ці аналітычных артыкулаў у праве, гісторыі, сацыялінгвістыцы і этнаграфіі, калектыўных манаграфіяў і дапаможнікаў, навуковых артыкулаў.

Біяграфія

Аляксей Курэнны нарадзіўся ў сям’і кіеўскіх інжынераў: бацька Аляксея — выпускнік КНУ ім. Т. Шаўчэнкі, маці — выпускніца НТУУ «Кіеўскага політэхнічнага інстытуту імя Ігара Сікорскага». Нарадзіўся ў Бахмуце, куды ягоная маці прыехала ва ўцёках ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аляксей нарадзіўся праз месяц па аварыі. Дзіцячыя гады пражыў часткова ў Данецкай ды Чаркаскай вобласцях. Усё свядомае жыццё правёў у Кіеве.

У 2003 годзе з адзнакаю (залаты медаль) скончыў гімназію «Кіева-Магілянскі Калегіум», а ў 2009 годзе здабыў ступень магістра, настаўніка вышэйшай школы (поўная вышэйшая адукацыя, дыплом з адзнакаю), завяршыў навучанне ў Нацыянальным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія».

З верасня 2009 года працаваў старшым настаўнікам Кафедры міжнароднага права і адмысловых праўных навук Факультэту праўных навук у «Кіева-Магілянскай акадэміі».

Браў удзел у распрацоўцы шэрагу законпраектаў, у прыватнасці: «Аб дзяржаўнай службе» (ЗУ № 889-VIII ад 10.12.2015), «Аб адміністрацыйным зборы», «Аб правах карэнных народаў Ўкраіны», «Аб правапераемнасці Ўкраіны ад украінскіх дзяржаўных утварэнняў», «Аб дзяржаўнай мове» (№ 5670 ад 19.01.2017), аўтар правак да законапраекту «Аб ўнясенні зменаў да некаторых законаў Украіны наконт абароны інфармацыйнай тэле-радыёпрасторы Ўкраіны» (№ 159-VIII ад 05.02.2015).

Загінуў 6 верасня 2017 года ў аўтамабільнай аварыі на трасе Кіеў-Варшава каля вёскі Масевічы Ракітнаўскага раёну Ровенскай вобласці разам з чатырма іншымі палітолагамі, журналістамі і грамадскімі актывістамі, калі вяртаўся з канферэнцыі «Стратэгія супрацы дзяржаваў Міжмор’я ва ўмовах гібрыднай вайны».

Пахаваны на Паўднёвых могілках каля Кіева.

Падтрымка ўкраінскай мовы

Галоўнымі ідэямі ў жыцці науковцы былі вывучэнне моўнай сітуацыі ва Ўкраіне, а таксама зацвярджэнне дзяржаўнага статусу ўкраінскай мовы. Аляксей Курэнны з’яўляўся намеснікам галавы Каардынацыйнай рады ў справе абароны ўкраінскай мовы пры Кіеўскай гарадской арганізацыі таварыства «Мемарыял» ім. В.Стуса, намеснікам кіраўніка Кіеўскага гарадскога аб’яднання таварыства «Просвіта» ім. Тараса Шаўчэнкі (2013-2017 гг.)[1], сябрам Каардынацыйнай рады ў справе ўжывання ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця Украіны пры Міністэрствы культуры Ўкраіны[2], Межведамаснай працоўнай групы ў пытаннях рэалізацыі Канцэпцыі развіцця ўкраінскай мовы, культуры і выхавання гістарычнай памяці ў жыхароў Кіева[3] ды экспертам грамадскай ініціятывы «Реанімацыйны пакет реформаў».

Тапанімічныя ініцыятывы

Браў актыўны ў працэсе перайменавання кіеўскай тапанімікі. Аўтар вялікай колькасці публікацыяў у падтрымку перайменавання шматлікіх кіеўскіх вуліцаў ад камуністычных назваў.[4].

Ушанаванне памяці

У ліпні 2018 года выдавецтвам «Просвіта» была выдадзена кніга вершаў Аляксея Курэннага «Жыву для Украіны». У кнізе сабраныя вершы Аляксея 1999—2017 гадоў, паэтычныя пераклады і здымкі з сямейнага архіву[5].

7 верасня 2019 года на фасадзе Кіева-Магілянскага калегіуму была адкрытая мемарыяльная шыльда[6].

16 кастрычніка 2020 роду ў Музеі НаУКМА прайшла прэзентацыя манаграфіі Аляксея «Імплементацыя права на палітычнае самавызначэнне і сучасную прававую сістэму Ўкраіны (ХХ — пачатак ХХІ ст.)»[7].

Памяці Аляксея Курэннага прысвечаны праект «Новая ўкраінская класіка» віяланчэліста Васіля Бабіча. Упершыню праект прагучаў у гарадской бібліятэцы гораду Дняпро 10 чэрвеня 2018 года. Пазней канцэрты адбыліся таксама і ў Кіеве: у Будынку навукоўцаў НАН Украіны 19 траўня 2019 года і 10 ліпня 2021 года — у музеі «Камяніца кіеўскага войта»[8][9].

Ў кастрычніку 2022 года Кіеўская гарадзкая рада пераменавала ў гонар Аляксея Курэннага вуліцу імя Карла Маркса ў Дзяснянскім раёне Кіева[10]. Таксама ў Кіева-Магілянскай Акадэміі была заснавана адзнака з прэміяй імя Аляксея Курэннага «з мэтай падтрымкі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў».[11]

Публікацыі

З’яўляецца аўтарам і суаўтарам звыш 50 навуковых ды аналітычных публікацыяў у праве, гісторыі, сацыялінгвістыцы, этнаграфіі, калектыўных манаграфіяў і дапаможнікаў (у суаўтарстве), а таксама науковых артыкулаў[12].

Зноскі

  1. Олексій КУРІННИЙ. У ногу з часом: який шлях обере «Просвіта» відповідно до новітніх вимог Закону? (нявызн.) (недаступная спасылка). http://slovoprosvity.org+(5 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 07.09.2017.
  2. Склад Координаційної ради з питань застосування української мови в усіх сферах суспільного життя України при Міністерстві культури України (нявызн.). Міністерство культури України. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2017. Праверана 08.09.2017.
  3. Склад міжвідомчої робочої групи з питань реалізації Концепції розвитку українську мови, культури та виховання історичної пам’яті у жителів міста Києва на 2015-2020 роки (нявызн.). Київська міська державна адміністрація. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2017. Праверана 7.09.2017.
  4. Олексій Курінний. Чи перейменують вулицю Жукова на честь Кубанської України? У мережі триває війна
  5. Живу для України: поезії (нявызн.). https://okurinniy.in.ua/. Праверана 12 July 2021.
  6. Відкриття меморіальної дошки Олексію Курінному
  7. У НаУКМА відбулась презентація монографії Олексія Курінного
  8. Це класика (нявызн.). http://www.nrcu.gov.ua/. Праверана 12 July 2021.
  9. Концерт 10 липня 2021 (нявызн.). https://www.youtube.com/. Праверана 12 July 2021.
  10. Адная са сталічных вуліцаў будзе мець назоў у гонар ураджэнца Бахмута
  11. Адзнака імя Аляксея Курэннага
  12. Курінний Олексій Вікторович. Біографія.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахмуцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахмуце