wd wp Пошук:

Аляксей Валабуеў

Аляксей Валабуеў (нар. 13 чэрвеня 1981; Рось, Гродзенская вобласць, БССР) — грамадскі актывіст, рэдактар газеты «Свабодны Салігорск».

Біяграфія

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1981 года ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

У 2003 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы прафесію інжынера-будаўніка па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У жніўні 2003 года размеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю, дзе працуе інжынерам да цяперашняга часу.

Беспартыйны. З’яўляецца членам Рэспубліканскага Праваабарончага Грамадскага Аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», член «Маладога Фронту». Удзельнік «Школы правоў чалавека», заснаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» і міжнародным аб’яднаннем «Грамадзянская Беларусь», і іншых грамадскіх адукацыйных праграм.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Удзельнік вулічных выступаў 2004—2009 гадоў у Мінску і Салігорску, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй і атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні за актыўную грамадзянскую пазіцыю[2][3][4][5][6][7].

Падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года з’яўляўся членам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Стала прымае ўдзел у выбарчых кампаніях у якасці назіральніка ад БХК (выбарчыя кампаніі 2004, 2006, 2007 гадоў). Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2007 года ў мясцовыя саветы, аднак не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата[8].

Адзін з заснавальнікаў і рэдактар газеты «Свабодны Салігорск». Сталы ўдзельнік журы конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце ў Салігорску[9][10][11], які праводзіцца з нагоды прыняцця «Дэкларыцыі аб незалежнасці» 27 ліпеня 1990 года.

Удзельнік і адзін з арганізатараў грамадскай кампаніі «МТС па-беларуску»[12][13] і «Беларускую кнігу — дзецям»[14][15].

Ініцыятар гарадскога грамадскага маніторынгу ў Салігорску па стане даступнасці аб’ектаў грамадскага і жыллёвага прызначэння для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Маніторынг праводзіў у красавіку — жніўні гэтага года Беларускі Хельсінкскі камітэт з удзелам прадстаўнікоў салігорскага філіяла «Маладога фронту»[16][17].

Быў кандыдатам па 13-й выбарчай акрузе г. Салігорска на мясцовых выбарах у красавіку 2010 года[18][19]. Згодна з афіцыйнымі вынікамі, атрымаў 28% галасоў выбаршчыкаў[20].

6 ліпеня 2010 года ініцыяваў кампанію «Еўрапейская адукацыя». Асноўнай мэтай з’яўлялася далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу[21]. У межах кампаніі былі накіраваны звароты ў Палату прадстаўнікоў[22]. 23 ліпеня 2010 года старшыня камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічным прагрэсе, спадар Здановіч, спаслаўся на тое, што далучэнне да Балонскага працэсу з’яўляецца кампетэнцыяй урада, а не парламента. У цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, сцвярджалася ў адказе. У кодэксе маюць быць урэгуляваныя ўзнятыя кампаніяй пытанні. Як паведамілі ў Савеце Міністраў, зварот накіраваны на разгляд у Міністэрства адукацыі, якое дасць больш канкрэтны адказ[22].

24 ліпеня 2010 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу[23].

Адзін з ініцыятараў кампаніі супраць вырубкі ляснога масіву «Абаронім лес» у Салігорску, якая пачалася ў 2010 годзе[24]. У межах ініцыятывы падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва горада разам з іншымі вядомымі асобамі[25]. Прымаў удзел у зборы подпісаў, за што быў аштрафаваны Салігорскім раённым судом, які палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаванай акцыі[26]. Кампанія завяршылася частковай зменай планаў мясцовай улады на карысць патрабаванняў прадстаўнікоў грамадскасці[27].

Зноскі

  1. Аляксей Валабуеў(недаступная спасылка)
  2. Салігорскія актывісты Алег Борын і Аляксей Валабуеў аштрафаваныя на адну і пяць базавых велічыняў(нявызн.) (19 верасня 2006).
  3. Севярын Квяткоўскі Затрыманні ў Салігорску(нявызн.) (15 чэрвеня 2006).
  4. У Салігорску актывістаў аштрафавалі і выпусцілі(нявызн.) (18 верасня 2006).
  5. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка) (17 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2009. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  6. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  7. Улады выкарыстоўваюць тэракт для застрашвання іншадумцаў(нявызн.). Наша Ніва (8 ліпеня 2008).
  8. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2010. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  9. Конкурс малюнкаў у Салігорску Архівавана 16 верасня 2009.
  10. 27 июля в Солигорске состоялся ежегодный конкурс рисунков мелом, посвященный годовщине подписания декларации Независимости Беларуси(руск.) .
  11. КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ МАЛЮНКАЎ 2008 Архівавана 11 жніўня 2010.
  12. Абаненты беларусізуюць МТС Архівавана 16 верасня 2009.
  13. Маладафронтаўцы спадзяюцца на поспех(недаступная спасылка)
  14. Беларускую кнігу-дзецям!(недаступная спасылка)
  15. Стартаваў марафон «Беларускую кнігу — дзецям»
  16. Інвалідам уваходу няма(недаступная спасылка)
  17. Прааналізавалі даступнасць аб’ектаў для інвалідаў
  18. Мы абыйшлі кожную кватэру Архівавана 4 сакавіка 2016.
  19. На выбары дзеля атрымання досведу!(недаступная спасылка)
  20. Выбары 2010(недаступная спасылка)
  21. Новая кампанія ад МФ: «Еўрапейская адукацыя»
  22. 1 2 Забалонім Беларусь
  23. Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу(нявызн.). Наша Ніва.
  24. У Салігорску стартуе грамадская кампанія «Абаронім лес»(нявызн.). Наша Ніва.
  25. Спынім знішчэнне салігорскага лесу. Зварот грамадскасці(недаступная спасылка)
  26. Штрафы за збор подпісаў у абарону лесу Архівавана 18 чэрвеня 2011.
  27. Общественность отстояла солигорский лес(руск.) . Беларускі партызан.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта