wd wp Пошук:

Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка

Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка (7 сакавіка 1919, Кіеў — 2005) — беларускі пісьменнік, перакладчык, акцёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960)

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучыўся ў Брагінскай сярэдняй школе, пазней яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С. Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (Р. Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А. Даўжэнка). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954—1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Усесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962—1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 г.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960)[1].

Творчасць

У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолжение радости» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.

Пераклаў на беларускую мову кнігу А. А. Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).

Зноскі

  1. Слесарэнка Аляксей(нявызн.). ЛитМиир. Праверана 7 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак