wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Харытановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытановіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Харытановіч (нар. 30 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. З 2012 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам, аднак у афіцыйных матчах так і не дэбютаваў за «Дынама». У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010», аднак з-за траўмы правёў толькі 5 матчаў (4 у Першай лізе і адзін у Кубку Беларусі).

У 2015 года перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Рамана Бабаева, але пазней стаў часцей з’яўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, у другой палове 2018 года таксама не гуляў.

У студзені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[2], праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у яе складзе сезон 2019 у Вышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных.

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. У сезоне 2020 спачатку чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Туранком, пасля замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2021 быў адным з нешматлікіх ігракоў, якія засталіся ў камандзе з папярэдняга сезона, стаў капітанам бабруйскага клуба. Спачатку гуляў у аснове, пасля стаў чаргавацца з Паўлам Ахрамчуком. Па выніках сезона дапамог «Белшыне» вярнуць месца ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[4].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынама3−0
2012дубльДынама ? ?
2013дубльДынама ? ?
2014Д2Бяроза-20104−5
2015Д2Зорка-БДУ12−18
2016Д2Зорка-БДУ17−26
2017Д2Энергетык-БДУ22−18
2018Д2Энергетык-БДУ11−6
2019Д1Энергетык-БДУ16−44
2020Д1Белшына20−42
2021Д2Белшына22−24

Зноскі

  1. Aleksey Kharitonovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Группа футболистов покинула «Энергетик-БГУ»
  3. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с «Белшиной». Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  4. Харитонович продолжит защищать ворота “Белшины” в новом сезоне
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары