wd wp Пошук:

Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархоменка. Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (12 (24) снежня 1886, в. Макараў Яр, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 3 студзеня 1921, УССР) — герой грамадзянскай вайны.

Біяграфія

Член КПСС з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы арыштаваны (1906, 1909, 1911). У 1916 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве, у кастрычніку 1917 года ў Луганску, член павятовага камітэта РСДРП(б) і начальнік Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе ўдзельнічаў у разгроме войск Каледзіна на Доне, у баях супраць нямецкіх акупантаў ва Украіне, у абароне Царыцына, у 1919 годзе — у ліквідацыі контррэвалюцыйнага мяцяжу атамана Грыгор’ева, абароне Харкава ад войск Дзянікіна. Са снежня 1919 года асобаўпаўнаважаны пры РВС 1-й Коннай арміі. З красавіка 1920 начальнік 14-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, ваяваў супраць войск Польшчы, Урангеля, Махно.

Загінуў у баі з махноўцамі.

Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Памяць

У Мінску яго імем названа вуліца (1951).

Зноскі

  1. Пархоменко Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай губерні
Катэгорыя·Постаці Луганска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Першаконнікі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Военачальнікі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славянасербскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных