wd wp Пошук:

Аляксандр Эдуардавіч Зубкоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубкоўскі. Аляксандр Зубкоўскі (нар. 3 чэрвеня 1962, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры працаваў некаторы час спартыўным дырэктарам БАТЭ.

Клубная кар’ера

Выхаванец сталічнай футбольнай школы моладзі (ФШМ). Пасля яе завяршэння ўваходзіў у склад зборнай БССР — «Працоўныя рэзервы». Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у сталічным «Промні», які выступаў у чэмпіянаце БССР сярод працоўных калектываў. Пасля здабыцця краіны суверэнітэту гуляў у мар’інагорскай «Беларусі», смаргонскім «Станкабудаўніку», самахвалавіцкім «Сантанасе». У сярэдзіне 1990-х гадоў адправіўся на Сахалін. Пасля вяртання з далёкаўсходняга турнэ атрымаў прапанову пра пераход у новаствораны барысаўскі БАТЭ.

28 красавіка 1996 года ў Ваўкавыску падчас дэбютнага матча БАТЭ ў чэмпіянаце краіны супраць мясцовай «Змены-01» Зубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, як аўтар першага афіцыйнага гола. Завяршыў кар’еру ў 1997 годзе ў складзе «Змены-БАТЭ».

Пасля завяршэння кар’еры

З 1998 па 2004 года працаваў у БАТЭ адміністратарам, пазней начальнікам каманды. У 2005 годзе перайшоў на працу ў МТЗ-РІПА, дзе сумяшчаў пасады намесніка дырэктара клуба і начальніка каманды. У студзені 2009 года стаў спартыўным дырэктарам БАТЭ[1], працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 2012 года[2]. Пазней быў спартыўным дырэктарам у мінскім «Тарпеда».

Зноскі

  1. Зубковский стал спортивно-техническим директором БАТЭ
  2. Александр Зубковский уволен с поста спортивного директора БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск (1987)
Катэгорыя·Ігракі ФК БДАТУ-Ніва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыбак Старадубскае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск