wd wp Пошук:

Аляксандр Эдмундавіч Адамковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамковіч. Аляксандр (Алесь) Эдмундавіч Адамковіч (нар. 19 жніўня 1977, в. Зорка, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, філолаг, краязнавец.

Біяграфія

Скончыў у 1994 годзе СШ у в. Зорка, у 1999 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 годзе факультэт славістыкі Віленскага педагагічнага ўніверсітэта, у 2008 годзе магістрантуру. Тэма магістарскай працы: «Стараверы Шаркаўшчыны: сацыялінвістычны аспект». Са снежня 2008 г. дактарант Інстытута літоўскай мовы (аддзел анамастыкі), тэма дысертацыі: «Балта-славянскія анамастычныя кантакты ў Віцебскай вобласці».

Працаваў галоўным захавальнікам фондаў, пасля ў 1999—2002 гадах навуковым супрацоўнікам у культурна-асветніцкім цэнтры імя Драздовіча Я. і ў музеі мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы, у 2008—2009 гадах намеснікам галоўнага рэдактара літоўскай гістарычнай газеты «Voruta», у 2009 годзе рэдактарам газеты «Trakų žemė». Непрацяглы час у 2004 годзе супрацоўнічаў з польскай газетай (4 нумары) «Nasz czas», дзе быў адказны за беларускую старонку. З 2009 г. выкладае беларускую літаратуру на філалагічным факультэце Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі.

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю і культуру Шаркаўшчынскага краю. Публікуецца ў мясцовым перыядычным друку. Распроўвае пытанні для віктарыны «Ці ведаеш ты свой край?»

У вольны час працуе ў архівах Вільні, Маладзечна, Віцебска, Мінска, збірае матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны. Падрыхтаваў да друку кнігі: «Стараверы Шаркаўшчыны», «Германавіцкая і Сцяпанпольская гміны (гісторыя, падзеі, дакументы)».

Зноскі

  1. Visuotinė lietuvių enciklopedija
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філолагі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Журналісты Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Філолагі Беларусі