wd wp Пошук:

Аляксандр Ходзька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходзька. Аляксандр Ходзька (Барэйка; 30 жніўня 1804, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 27 снежня 1891) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—24). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—31) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. 3 1831 г. знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 г. — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—83).

Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)[6].

А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Aleksander Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksander Borejko Chodźko // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ходзько-Борейко, Александр Леонардович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1901. — Т. 21. — С. 384–385.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  5. list of professors at Collège de France
  6. Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмарансі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дыпламаты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Постаці ўсходазнаўства XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Філарэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Усходазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывічах
Катэгорыя·Філаматы