wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Ермаковіч (нар. 21 студзеня 1975, Лунінец) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Урал» з Екацярынбурга.

Кар’ера футбаліста

Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і мінскага РВАРа. Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-2», пасля паспяхова гуляў за «Атаку». У канцы 1997 года, пасля развалу «Атакі», разам з іншымі ігракамі перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З цягам часу стаў лідарам і капітанам каманды. Доўгі час гуляў у апорнай зоне ў звязцы з Дзмітрыем Ліхтаровічам. З БАТЭ 5 разоў выйграў тытул чэмпіёна Беларусі. У самым канцы ігравой кар’еры дапамог барысаўскаму клубу прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У 1996 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера

У 2008 годзе завяршыў кар’еру футбаліста пасля адказнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса» і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Спачатку быў трэнерам, а з 2012 года стаў старшым трэнерам барысаўскай каманды[3]. У кастрычніку 2013 года, пасля пераходу Ганчарэнкі ў краснадарскую «Кубань», быў прызначаны галоўным трэнерам БАТЭ[4].

На чале БАТЭ пяць разоў стаў чэмпіёнам Беларусі, у 2014 і 2015 гадах вывеў каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, па выніках 2015 года быў прызнаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі. Выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат краіны, стаў самы тытулаваным беларускім трэнерам, перагнаўшы Віктара Ганчарэнку.

У студзені 2018 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ[5] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі ў маскоўскім ЦСКА[6]. У красавіку 2021 года ўслед за Ганчарэнкам стаў яго памочнікам у «Краснадары»[7], пакінуў разам з ім клуб у студзені 2022 года[8].

У жніўні 2022 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[9].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Aleksandr Yermakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Yermakovich // FBref.com
  3. Ермакович назначен старшим тренером БАТЭ
  4. Футбол. Александр Ермакович утвержден на посту главного тренера БАТЭ
  5. Официально: Ермакович покинул пост главного тренера БАТЭ
  6. Московский ЦСКА представил Ермаковича
  7. Ермакович и Зубик вошли в тренерский штаб “Краснодара”
  8. “Краснодар” уволил Виктора Гончаренко
  9. Александр Ермакович пополнил тренерский штаб “Урала”
  10. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта