wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Самедаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Сярге́евіч Саме́даў (руск.: Алекса́ндр Серге́евич Саме́дов; нар. 19 ліпеня 1984, Масква, СССР) — былы расійскі[5] футбаліст, паўабаронца, ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2018). Заслужаны майстар спорту Расіі (2018).

Чэмпіён Расіі (2016/2017), уладальнік Суперкубка Расіі (2017) і чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі па футболе. Удзельнік чэмпіянатаў свету па футболе 2014 і 2018 гадоў і чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся 19 ліпеня 1984 года ў Маскве. Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў чатыры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў» (Масква), у склад якога далучыўся 2005 года. Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.

На працягу 2008—2009 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Масква».

У 2010 годзе падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Дынама», быў асноўным іграком каманды.

У 2012 годзе зноў стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва». Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў пасля вяртання 128 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.

У студзені 2017 года вярнуўся ў родную каманду — маскоўскі «Спартак». У студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[6] і неўзабаве папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»[7]. Пакінуў самарскі клуб па заканчэнні сезона 2018/19.

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафейсійнай кар’еры. Аднак у жніўні таго ж года далучыўся да аматарскага клуба «Сцяг» з Нагінска, за які гуляў да кастрычніка.

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 53 матчы, забіўшы 7 галоў. У 2018 годзе быў асноўным іграком зборнай на хатнім чэмпіянаце свету. 7 ліпеня 2018 года, пасля матчу з Харватыяй, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні

Зноскі

  1. sportbox.ru Праверана 8 чэрвеня 2020.
  2. Aleksandr Samedov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
  4. Частное учреждение дополнительного образования (ЧУДО) «Академия „Спартак“ по футболу имени Ф. Ф. Черенкова» (Москва). История школы. Официальный сайт ФК «Спартак» (Москва) // spartak.com
  5. Андрей Бодров. «Минус три кило — и я в порядке!» — Александр Самедов рассказал о секретах обретения лучшей формы, позволившей ему получить вызов в сборную России. Газета «Советский спорт» // sovsport.ru (6 октября 2011 года)

— В то же время сайт transfermarkt.de утверждает, что у вас есть азербайджанский паспорт.
— У меня один паспорт — российский. Если меня там услышат, просьба исправить.

  1. «Спартак» расторг контракт с Самедовым. by.tribuna.com.
  2. «Крылья» объявили о переходе Самедова и аренде Тимофеева у «Спартака». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сцяг Нагінск
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных