wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Яцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцкевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Яцкевіч (нар. 4 студзеня 1985, Белаазёрск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

Гуляў за мінскае «Дынама-Юні», потым за нясвіжскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо летам таго ж года перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у аснове.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе з цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, хоць і не адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў. Сезон 2013 пачаў як ігрок запаса, але пасля траўмы Дзмітрыя Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сезон 2014 правёў выдатна: згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (з іх большую частку — у стартавым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Аднак, у новым сезоне справы пайшлі горш: Аляксандр здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года папоўніў склад «Слуцка»[5]. Пачаў сезон у якасці асноўнага нападніка случан, але ўлетку страціў месца ў аснове. У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў аснове, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з клубам[7]. У ліпені 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[8].

Неўзабаве пасля сыходу са слуцкай каманды стаў іграком сталічнага НФК[9], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[10]. У сезоне 2021 быў асноўным нападнікам, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У лютым 2022 года, нягледзячы на пераход «Крумкачоў» у Другую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002дубльДынама242
2003 (1)дубльДынама112
2003 (2)Д2Дынама-Юні131
2004Д2Дынама-Юні271
2005Д2Верас251
2006Д2Верас226
2007Д2Верас257
2008 (1)Д1Дарыда141
2008 (2)Д1Нафтан131
2009Д1Нафтан170
2010Д1Нафтан304
2011Д1Нафтан311
2012Д1Тарпеда-БелАЗ221
2013Д1Тарпеда-БелАЗ273
2014Д1Тарпеда-БелАЗ327
2015 (1)Д1Тарпеда-БелАЗ120
2015 (2)Д1Белшына113
2016Д1Слуцк201
2017Д1Слуцк194
2018Д1Слуцк250
2019 (1)Д1Слуцк100
2019 (2)Д2НФК113
2020Д2Крумкачы257
2021Д2Крумкачы318

Зноскі

  1. Aleksandr Yatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Торпедо-БелАЗ” продлил соглашения с четырьмя игроками
  3. “Торпедо-БелАЗ” расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым
  4. Александр Яцкевич перешел в “Белшину”
  5. “Слуцк” подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  6. “Слуцк” продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
  7. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в “Слуцк”, восемь игроков продлили контракты с клубом
  8. “Слуцк” объявил о расставании с Яцкевичем
  9. Александр Яцкевич подписал контракт с НФК
  10. “Крумкачы” подписали новые контракты с Лихтиным и Яцкевичем
  11. Александр Яцкевич продолжит выступать в составе НФК “Крумкачы”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Нясвіж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белаазёрску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы