wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Крохалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крохалеў. Аляксандр Пятровіч Крохалеў (Крахалёў; 22 сакавіка 1943, с. Сабацінаўка, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў у 1960 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Гумілеўскага, А. Анікейчыка, А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1976 года[1].

Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: помнік героям Мінскага падполля, мемарыялы «Спаленай вёсцы Брыцалавічы» (Мінская вобласць), «Маці-Беларусь», загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну ў в. Вішнёва, «Землякам, якія не вярнуліся з вайны» ў г.п. Бялынічы (усе ў Магілёўскай вобласці, у сааўтарстве); станковыя кампазіцыі «Нармандыя-Нёман», «Космас», «Восеньскія вяселлі»; партрэты А. Клышкі, Я. Коласа, Ф. Дзяржынскага; алеі партрэтаў у г.п. Бялынічы і ў г.п. Круглае[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Івянецкім і Лунінецкім краязнаўчых музеях[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя