У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крохалеў. Аляксандр Пятровіч Крохалеў (Крахалёў; 22 сакавіка 1943, с. Сабацінаўка, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі скульптар.
Скончыў у 1960 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Гумілеўскага, А. Анікейчыка, А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1976 года[1].
Пражывае ў г. Мінску.
Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: помнік героям Мінскага падполля, мемарыялы «Спаленай вёсцы Брыцалавічы» (Мінская вобласць), «Маці-Беларусь», загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну ў в. Вішнёва, «Землякам, якія не вярнуліся з вайны» ў г.п. Бялынічы (усе ў Магілёўскай вобласці, у сааўтарстве); станковыя кампазіцыі «Нармандыя-Нёман», «Космас», «Восеньскія вяселлі»; партрэты А. Клышкі, Я. Коласа, Ф. Дзяржынскага; алеі партрэтаў у г.п. Бялынічы і ў г.п. Круглае[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Івянецкім і Лунінецкім краязнаўчых музеях[1].