У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацвееў. Алякса́ндр Па́ўлавіч Мацве́еў (26 снежня 1905 — 1 жніўня 1946) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, арганізатар партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (29.03.1941).
Нарадзіўся ў Маскве (па іншых дадзеных на Волзе, сын бурлака). Рускі. Член ВКП(б) з 09.1925.
Адукацыя:
З лютага 1916 па ліпень 1926 вучань-наборшчык і наборшчык друкарні ў Цвяры. У 1926—1928 гадах на камсамольскай працы ў Цвяры. Затым займаў пасады сакратара Кімрскага ўездна-гарадскога камітэта ВКП(б), інструктара калгаснага сямёнаводчаскага цэнтра ў Маскве.
З 1931 г. на адказнай партыйнай і дзяржаўнай працы:
Памер 1 жніўня 1946 года, пахаваны ў Бранску.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (абраны ў 1941 г. на дадатковых выбарах) і 2-га склікання (выбары 10.02.1946).