wd wp Пошук:

Аляксандр Маркавіч Фельдман

Фельдман Аляксандр Маркавіч (нар. 14 лютага 1937, г. Сімферопаль, Крымская АССР) — беларускі настаўнік-метадыст. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музыканта-флейтыста. У два гады пераехаў з бацькамі ў Чалябінск, дзе перажыў вайну, а ў 1944-м — у горад Каўроў (сёння —адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі). У Каўрове фарміравалася трупа Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, куды быў запрошаны і яго бацька. У лістападзе 1944 г. сям’я пераехала ў Мінск.

Вучыўся ў мінскіх школах № 24 (сёння — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 24 г. Мінска») і № 42, дзе яму выкладаў фізіку настаўнік нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава Я. Б. Мельцэрзон. Паралельна навучаўся музыцы па класе скрыпкі спачатку ў музычнай школе, а потым — у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага

Скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага . Пасля заканчэння інстытута працаваў у розных школах Беларусі. З 1968 г. выкладчык матэматыкі ў сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы г. Мінска.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Артыкулы А. Фельдмана друкаваліся ў саюзным часопісе «Математика в школе», беларускіх перыядычных выданнях: часопісах «Матэматыка» і «Минская школа сегодня», «Настаўніцкай газеце».

З’яўляецца стваральнікам «метаду прамавугольнага тэтраэдра», які ўжываецца пры рашэнні стэрэаметрычных задач (сфармуляваны і аформлены ў 1986 годзе, афіцыйна апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе Міністэрства асветы СССР «Математика в школе» у 1988 годзе).

Кнігі, артыкулы

Узнагароды і званні

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімферопалі