У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Макензі.
Сэр Аляксандр Макензі (англ.: Alexander MacKenzie, шатл. гэл.: Alasdair MacCoinnich, 1764, Шатландыя — 12 сакавіка 1820, г.Данкельд, Шатландыя) — англійскі купец-падарожнік, агент канадскай Паўночна-Заходняй (футравай) кампаніі.
У 1788 годзе заснаваў на возеры Атабаска гандлёвую факторыю.
У 1789 годзе спусціўся па рацэ Нявольніцкая, даследаваў Вялікае Нявольніцкае возера, адкрыў (ад вытоку да дэльты) раку Макензі, горы Макензі і Франклін.
У 1792-1793 гадах перасек Паўночную Амерыку з усходу на захад, ад заліву Святога Лаўрэнція да заліву Каралевы Шарлоты, прасачыў цячэнне ракі Піс, перасёк Скалістыя горы і Берагавы хрыбет, адкрыў паміж імі Унутранае плато з верхнім участкам ракі Фрэйзер.
У 1793-1794 гадах, вяртаючыся тым жы шляхам на ўсход, паўторна перасёк мацярык.