wd wp Пошук:

Аляксандр Завіша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Завіша.

Аляксандр Завіша (польск.: Aleksander Zawisza; 12 снежня 1896, Панявежыс27 сакавіка 1977, Лондан) — польскі дыпламат, палітык і юрыст, кіраўнік ўрада Польшчы ў выгнанні.

Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя, у 1916 годзе — Петраградскую артылерыйскую школу, затым служыў у войску Расійскай імперыі, а з 11 лістапада 1917 па ліпень 1918 года — у Першым польскім корпусе. Пасля аднаўленьня незалежнасці Польшчы служыў у польскім войску, у 1919 годзе быў ад’ютантам Ігнацыя Падэрэўскага на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Ваяваў у польска-бальшавіцкую вайну ў шэрагах 5-й пяхотнай дывізіі. З 1922 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Польшчы, з красавіка 1935 па чэрвень 1940 года быў саветнікам у пасольстве ў Рыме. З лістапада 1940 па май 1941 года быў часовым павераным у справах ўрада Чэхаславакіі ў выгнанні. Восенню 1942 года быў прызначаны генеральным консулам Польшчы ў Лусацы, затым выконваў тыя ж функцыі ў Харарэ і Найробі. Пасля Другой сусветнай вайны заставаўся ў эміграцыі і актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1953 па 1963 год быў міністрам замежных спраў ўрада Польшчы ў выгнанні. З чэрвеня 1965 па чэрвень 1970 года быў кіраўніком ўрада Польшчы ў выгнанні, адначасова кіраваў міністэрствам замежных спраў, а з красавіка па чэрвень 1970 года таксама міністэрствам юстыцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Aleksander Zawisza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Панявежысе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе