wd wp Пошук:

Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў

Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (31 жніўня (12 верасня) 1893, Вялікая Слабада, Навагрудскі павет (цяпер — Карэліцкі раён,) — 13 лістапада 1962) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944)[1].

Біяграфія

12 мая 1919 г. прызваны ў РСЧА. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне 1917—1923 гг.

Двойчы, у 1927 г. і 1934 г. скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1936 г. быў накіраваны для навучання ў Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую скончыў у 1938 г. 4 лістапада 1939 г. начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-гаспадарчай акадэміі Пулка-Дзмітрыеву было прысвоена званне камбрыга[2]. 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёра[3].

У чэрвені 1941 г. прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА імя Л. М. Кагановіча і на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка акадэміі кіраваў перадыслакацыяй акадэміі ў Ташкент. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка тылу Чырвонай Арміі. На пасадзе начальніка штаба ўпраўлення тылу Паўднёва-Заходняга фронту прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Затым быў прызначаны намеснікам па тыле камандуючага 61-й арміі. Кіраваў працай тылу арміі падчас Арлоўскай аперацыі і «за ўзорнае забеспячэнне наступальнай аперацыі арміі ў перыяд 12.7.43 па 20.8.43» быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[4].

27 жніўня 1943 г. прызначаны начальнікам штаба 61-й арміі. 15 студзеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі пры фарсіраванні ракі Днепр і дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі» узнагароджаны ордэнам Суворава II ступені[5]. Падчас правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «забяспечыў бесперабойнае кіраванне аперацыяй і боем» і ў жніўні 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[6]. Кіраваў працай штаба арміі ў Варшаўска-Познаньскай і ў Усходне-Памеранскай аперацыях і «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі» узнагароджаны ордэнам Кутузава II ступені[7]. Падчас Берлінскай аперацыі войскі 61-й арміі фарсіравалі р. Одэр і прарвалі абарону праціўніка. За ўмелую арганiзацыю па забеспячэнню кіравання войскамі арміі генерал-лейтэнант Пулка-Дзмітрыеў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені[8].

У 19451950 гг. начальнік штаба Усходне-Сібірскай ваеннай акругі, у сакавіку 1950—ліпені 1952 гг. — Прыкарпацкай ваеннай акругі і з ліпеня 1952 да кастрычніка 1954 гг. — Беларускай ваеннай акругі. У 1954 г. звольнены ў адстаўку.

З 1954 да 1956 гг. член ЦК КПБ.

Зноскі

  1. Постановление СНК СССР № 1241 от 13.09.1944 г. (руск.)
  2. Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 04585 ад 04.11.1939 г. (руск.)
  3. Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 945 от 04.06.1940 г. (руск.)
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 27.08.1943 г. (руск.)
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 15.01.1944 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686043 (руск.)
  6. Указ Президиума Верховного совета СССР от 03.08.1944 г. (руск.)
  7. Указ Президиума Верховного совета СССР от 06.04.1945 г. (руск.)
  8. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 29.05.1945 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686046 (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ