wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзевіч Шумілін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шумілін.

Аляксáндр Генáдзевіч Шумíлін (16 мая 1971[1], в. Куроўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях[2] з 2013 па 2021 гады. Доктар эканамічных навук (2016)[3], дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 мая 1971 года ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[4].

Пасля завяршэння вучобы працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1993—1996 гадах — аспірант.

У 19972008 гадах — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2011 гадах — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2011—2012 гадах — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2013 гадах — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

З 15 кастрычніка 2013 года[2] па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[5], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[6]

У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.[7]

Узнагароды

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па навуцы і тэхналогіях. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 31 мая 2015.
  2. 1 2 Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы(руск.) .
  3. 28 декабря 2016 года состоялось заседание Президиума Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь Архівавана 26 студзеня 2022.
  4. Шумілін Аляксандр Генадзьевіч (нявызн.). БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  6. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  7. На заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3
  8. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне