wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Чыж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыж. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Чыж (нар. 10 лютага 1997, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Бярозы, з 2014 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў аснове.

У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[2]. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублі. У маі трэнерам асноўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзервовым складам, пасля чаго Чыж стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Мінска» (2:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сезона 2017[3]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны.

У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама»[4]. У сезоне 2018 чаргаваў выступленні ў дублі і ў асноўнай камандзе, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У 2019—2020 гуляў пераважна за дубль, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў з-за траўм.

У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турану»[5]. Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[6].

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7].

Міжнародная кар’ера

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльДынама20
2015дубльДынама221
2016дубльДынама191
2017 (1)Д1Дынама10
2017 (2)Д1Нафтан131
2018Д1Дынама50
2019Д1Дынама82
2020Д1Дынама10
2021Д1Туран131

Зноскі

  1. Aleksandr Chyzh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом
  3. Минское “Динамо” отдало Александра Чижа в аренду “Нафтану”
  4. Динамовцы вышли из отпуска. Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  5. Минское “Динамо” отправило защитника Чижа в аренду в казахстанский клуб
  6. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское “Динамо”
  7. Александр Чиж перешел в “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан