wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Агееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агееў.

Алякса́ндр Ві́ктаравіч Аге́еў (нар. 31 студзеня 1952, в. Трылесіна, Горацкі раён (цяпер — Дрыбінскі раён), Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (20042006).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1952 года ў в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1971 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1979 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік».

З 1971 года працаваў тэхнікам-механікам Аршанскага гархарчгандлю.

У 1971—1973 — служба ў Савецкай арміі.

У 1979—1981 — старшы інжынер-кантралёр станцыі тэхнічнага абслугоўвання, намеснік кіраўніка Бялыніцкай райсельгастэхнікі Магілёўскага вобласці.

У 1981—1992 — інструктар аргаддзела Бялыніцкага РК КПБ, старшыня райсельгасхіміі, намеснік старшыні Бялыніцкага аграпрамысловага аб’яднання, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама.

З 1992 — старшыня Бялыніцкага райвыканкама.

27 красавіка 2000 года ўказам Прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.

6 жніўня 2004 года ўказам Прэзідэнта № 384 прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].

5 мая 2006 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены з пасады міністра[3].

16 мая 2006 года быў прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[4], а 23 кастрычніка 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку[5].

Выбарчая дзейнасць

У 19911994 — дэпутат Бялыніцкага раённага Савета.

У 1992—1994 — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета.

З 1996 года — член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы.

Асабістае жыццё

У Аляксандра Агеева ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 384 «Аб прызначэнні А. В. Агеева Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 288 «Аб вызваленні ад пасад некаторых членаў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 г. № 326 «Аб прызначэнні А. В. Агеева намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 486 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Агеева» (руск.)
  6. http://nashaniva.by/?c=ar&i=155262

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання